Артыкулы: Пуласкiя

Пуласкiя, шляхецкi род герба «Слепаўрон». Паходзiлi з Падляшша, дзе валодалi засценкам Пулазы ў Бранскiм пав. Бельскай зямлi. Найб. вядомыя:

Юзаф (ахрышчаны 17.2.1704 — каля 20.4.1769), займаў судовыя пасады, кiраваў маёнткамi магнатаў. Прыхiльнiк групоўкі Чартарыйскiх. У 1744—50 выбiраўся паслом на соймы. З 1754 звязаны з гетманам польным каронным Я.К.Бранiцкiм. Удзельнiк Радамскай канфедэрацыi. Удзельнiчаў у заснаваннi Барскай канфедэрацыi (1767—68), абраны яе маршалкам. Пасля захопу г. Бар рас. войскам адышоў з атрадам на тэр. Турцыi, дзе памёр у зняволеннi.

Францiшак Ксаверы (26.11.1743—15.9.1769), сын Юзафа. Удзельнiк Барскай канфедэрацыi з часу яе заснавання. Ваяваў на Украiне, у чэрв. 1768 выцеснены з атрадам у Турцыю. Пасля далучыўся да войска свайго брата Казiмiра, у чэрв.—лiп. 1769 удзельнiчаў у рэйдзе па тэр. ВКЛ. З лагера пад Берасцем звярнуўся да К.С.Радзiвiла Пане Каханку з заклiкам перадаць пад камандаванне канфедэрацыi свае войскi, але атрымаў адмову. 15.6.1769 выдаў унiверсал да жыхароў ВКЛ з заклiкам змагацца супраць рас. войска i караля Станiслава Аўгуста Панятоўскага. Арганiзаваў мясцовыя канфедэрацыi ў Берасці, Ваўкавыску, Слонiме. У вер. 1769 прымаў удзел у 2-м паходзе па тэр. ВКЛ, у час адыходу загiнуў пад Уладавай.

Казiмiр (ахрышчаны 6.3.1745, г. Варшава — 11.10.1779), сын Юзафа. Удзельнiк Барскай канфедэрацыi, палкоўнiк. Ваяваў на Украiне, у чэрв. 1769 рушыў з войскам да Берасця i Кобрына. У Ламазах падначалiў сабе полк Ю.Беляка, у Сухой Волi — полк А.М.Карыцкага, пасля некаторыя iншыя часцi войска ВКЛ. 6.7.1769 у 10-гадзiннай бiтве перамог рас. войскi пад в. Кукалкi каля Ваўкавыска. У Слонiме папоўнiў сваю армiю рыштункам i гарматамi. 12.7.1769 адбiў атаку на горад рас. войск, якiя панеслi вял. страты, але быў вымушаны пакiнуць Слонiм. Адмовiўся ад маршу на Нясвiж i з мяст. Мыш з баямi рушыў на Гародню. У гэты час яго войска вырасла да 4000 чал. Правёў баi з рас. атрадамi пад Моўчаддзю (16 лiп.) i Дварцом. Пад Гародняй перадаў камандаванне Ю.Сапегу i выехаў у Польшчу. Перамогi на тэр. Беларусi зрабiлi Казiмiра найб. аўтарытэтным дзеячам Барскай канфедэрацыi. У вер. 1769 арганiзаваў новы паход на тэр. Беларусi з Украiны. Каля Кобрына быў атакаваны 4 калонамi рас. войск i адышоў за Буг. У баях пад Арэхавам (13 вер.) i Уладавай (15 вер.) разбiты. У вер. 1770 яго войскi авалодалi ўмацаваным кляштарам у Чанстахове. У сувязi з замахам на Станiслава Аўгуста Панятоўскага канфедэраты рушылi ў кастр. 1771 да Варшавы, але разбiты пад Скарышэвам. У маi 1772 Казiмiр пакiнуў Чанстахову i эмiгрыраваў у Саксонiю, потым Францыю, Турцыю, вясной 1777 пераехаў у ЗША. У званнi генерала кавалерыi арганiзаваў там легiён з некалькiх соцень коннiкаў. У сак. 1779 атрымаў перамогу над англiйскiм войскам пад Чарлстанам. Загiнуў у час аблогi Саванны. Як нац. герою ЗША яму пастаўлены помнiкi ў Вашынгтоне, Саванне, Вест-Пойнце.

Антонi (9.3.1747—26.2.1813), сын Юзафа. Удзельнiк Барскай канфедэрацыi. У 1769 трапiў у рас. палон, быў у зняволеннi ў Кiеве, Казанi, Арэнбургу. Удзельнiчаў у падаўленнi паўстання Е.Пугачова, за што яму было дазволена вярнуцца на радзiму (1775). Пасол на соймы 1778, 1784, 1786. Быў праваднiком рас. палiтыкi ў Рэчы Паспалiтай, працiўнiкам прагрэсiўных рэформ, Канстытуцыi 3 мая 1791. Стаў адным з лiдэраў Таргавiцкай канфедэрацыi, у 1793 у Берасці i Гародні выконваў абавязкi яе маршалка. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалiтай (1795) жыў на Валынi.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.