Артыкулы: Пярвец Фёдар Фёдаравіч

Пярвец Фёдар Фёдаравіч, віленскі людвісар 17 ст. Па заказу віленскага бурмістра Яна Агурцэвіча ў 1676 адліў для уніцякай Троіцкай царквы звон, а таксама пераліў разбіты звон «Лебедзь». Большы з іх (вышыня 113 см, дыяметр 151 см) меў фундацыйныя надпісы на лац. і царк.-слав. мовах, надпіс пра майстра: «LAŁ FEDOR FEDOROWICZ PERWEC W WILNI ANNO 1676», меншы (вышыня 61 см, дыяметр 72 см) нёс паведамленне толькі пра людвісара: » LAŁ FEDOR FEDOROWICZ PERWEC W WILNI ROKV P. 1676». У 1915 абодва званы эвакуаваны ў Расію, далейшы іх лёс не вядомы.

Лiтаратура:

Brensztejn M. Zarys dziejów ludwisarstwa na ziemiach b. Wielkiego Księstwa Litewskiego. Wilno, 1924. S. 73, 79.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.