Артыкулы: Пятроўскi (Piotrowski) Ян

Пятроўскi (Piotrowski) Ян (каля 1550—17.4.1591), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалiтай, аўтар дзённiкаў. У 1567—88 вучыўся ў Iнгальштаце (Германiя), Падуi (Італія). Сакратар каралёў Жыгiмонта II Аўгуста, Стафана Баторыя, Жыгiмонта III Вазы; канонiк пазнанскi, кракаўскi, гнезненскi, дэкан пазнанскi. У час Iнфлянцкай вайны 1558—82 суправаджаў Стафана Баторыя ў паходзе 1579 на Полацк, пасля пад Псковам. З 1578 пiсаў свайму заступнiку вял. маршалку кароннаму А.Апалiнскаму падрабязныя лiсты з выкладам, як у дзённiку, падзей, што адбывалiся пры каралеўскiм двары i ў ваенным паходзе. Лiсты — каштоўная крынiца для вывучэння ходу ваенных дзеянняў i палiтыкi Рэчы Паспалiтай, даюць дакладную iнфармацыю пра падзеi з трапнымi характарыстыкамi асоб. Захавалiся камплекты лiстоў 19.5.1578—9.1.1579 (выдадзены I.Палькоўскiм у 1887) i 9.4.1581—26.6.1582 (выдадзены М.Каяловiчам у 1867 i А.Чучынскiм у 1894).

Творы:

Рус. пер. — Дневник последнего похода Стефана Батория на Россию. СПб., 1867;

Sprawy wojenne króla Stefana Batorego. Kraków, 1887;

Dziennik wyprawy Stefana Batorego pod Psków. Kraków, 1894.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.