Артыкулы: Радзівіл Ежы Юзаф
Радзівіл Ежы Юзаф (10.3.1668, г. Белая Берасцейскага ваяв.—2/3.1.1689), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Сын гетмана М.К.Радзівіла. Вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Любліне, Пражскім ун-це, Італіі, Францыі. Выконваў дыпламатычныя даручэнні ў Англіі і Партугаліі. Падчашы ВКЛ у 1685—88, ваявода троцкі з 1688; пасол на сойм 1688. З 1680 ардынат нясвіжскі, адначасова з 1688 алыцкі, валодаў таксама Карэлічамі, Ішкалдзю, Грэскам у Новагародскім ваяв., Смаргонню і Порплішчамі ў Ашмянскім пав., Бялынічамі ў Аршанскім пав., маёнткамі ў Польшчы і Інфлянтах. У шлюбе з княжной Марыяй Элеанорай Ангальт-Дэсаў меў дачку, пасля яе заўчаснай смерці маёнткі Р. перашйлі да яго малодшага брата Караля Станіслава.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне