Артыкулы: Радзівіл Ян (мянушка Барадаты; каля 1474—1522)

Радзівіл Ян (мянушка Барадаты; каля 1474—1522), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Сын М.Радзівіла Старога. Намеснік вількійскі ў 1495—1501 і слонімскі з 1505, маршалак гаспадарскі ў 1499—1514 і земскі ў 1514—22, кашталян троцкі ў 1522. Набліжаны да вял. кн. Аляксандра, садзейнічаў яго абранню ў 1501 каралём польскім, падпісаў акт Мельніцкай уніі 1501. Падтрымліваў палітыку Аляксандра, скіраваную на адмену мельніцкіх дамоўленасцей. Пасол у Маскву ў 1507 і 1508. Валодаў маёнткамі ў Літве, Нягневічамі ў Новагародскім ваяв., Здзітавам і Лахвай на Берасцейшчыне, Уздой каля Менска, Алыкай на Валыні і інш. У шлюбе з Лізаветай Гаштольд меў 2 дачок і 3 сыноў, у шлюбе з Багданай Лукомскай — 2 дачок, у шлюбе з Ганнай Кішкай — сыноў Мікалая (Чорнага) і Яна.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.