Артыкулы: Радзівіл Ян (1516—27.9.1551)

Радзівіл Ян (1516—27.9.1551), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Сын кашталяна троцкага Я.Радзівіла. Атрымаў дамашнюю адукацыю, у 1542 падарожнічаў па Італіі. У 1544 як стараста тыкоцінскі і крайчы ВКЛ увайшоў у склад Рады ВКЛ. Набліжаны да вял. кн. Жыгімонта Аўгуста, выконваў яго дыпламатычныя даручэнні. Дзякуючы намаганням брата М.Радзівіла Чорнага ў 1547 атрымаў тытул князя Свяшчэннай Рымскай імперыі «на Алыцы і Нясвіжы». Вызнаваў лютэранства. Меў разам з братам непадзельныя маёнткі ў Літве, а таксама Нягневічы, Котлава, Задзвею, Нясвіж, Лахву ў Новагародскім пав., Дуброву, Узду, Шах у Менскім пав. і інш. У шлюбе з Эльжбетай Гербурт дзяцей не меў, пасля яго смерці маёнткі перайшлі да брата.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.