Артыкулы: Радзівіл Ян Мікалай Аляксандр

Радзівіл Ян Мікалай Аляксандр (17.5.1681—20.1.1729), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Сын Д.М.Радзівіла. Вучыўся ў Нясвіжы, падарожнічаў па Германіі, Францыі, Іспаніі, Нідэрландах, Аўстрыі. Крайчы ВКЛ у 1699—1706 і 1707—08, кашталян віленскі ў 1706—07, ваявода новагародскі з 1708. Галасаваў за абранне ў 1697 каралём Аўгуста ІІ, якога падтрымліваў у Паўночнай вайне 1700—21. З 1697 быў клецкім ардынатам, валодаў таксама Атвержычамі, Чарнаўчыцамі, трымаў Лідскае (1695—1704), Радунскае (з 1703), Юрбарскае і Вярбілаўскае стараствы. Пакінуў дзённік за 1704—10 (не надрукаваны). У шлюбе з Генрыкай Даротай Пшэбендоўскай меў дачку, сыноў Марціна Мікалая Караля, Юзафа Альбрэхта Рыгора.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.