Артыкулы: Радзівіл Ян Юрый

Радзівіл Ян Юрый (8.1.1588, мяст. Чарнаўчыцы Берасцейскага ваяв.—18.12.1625), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Сын М.К.Радзівіла Сіроткі. Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах у Нясвіжы, Браневе, Аўгсбургу, падарожнічаў па Германіі, Італіі. Кашталян троцкі з 1613; пасол на сойм 1611, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1616. Падтрымліваў палітыку Жыгімонта ІІІ Вазы, неаднаразова быў сенатарам-рэзідэнтам пры каралю. Нясвіжскі ардынат з 1616, валодаў таксама маёнткамі на Украіне. У 1619 выехаў у вял. замежнае падарожжа, наведаў Германію, Бельгію, Англію, Францыю, Іспанію, Італію; у 1621 запісаўся ва ун-т у Падуі, а ў 1625 — у Балонні. Памёр у Кобрыне. У шлюбе з Элеанорай Астрожскай дзяцей не меў, пасля яго смерці Нясвіжская ардынацыя перайшла да брата Альбрыхта Уладзіслава.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.