Артыкулы: Рапалёніс (Рапагеланус, Рафаловіч; Rapolionis, Rapagellanus) Станіслаў

Рапалёніс (Рапагеланус, Рафаловіч; Rapolionis, Rapagellanus) Станіслаў (каля 1485—13.5.1545), дзеяч культуры і лютэранскай царквы, педагог. Нарадзіўся недалёка ад Эйшышак. З 1528 вучыўся ў Кракаўскім ун-це, скончыў яго са ступенню бакалаўра. Адным з першых далучыўся ў ВКЛ да лютэранства. З 1539 выкладаў у школе А.Кульвяца ў Вільні. У 1542—44 вучыўся ў Вітэнбергскім ун-це, дзе атрымаў ступень д-ра тэалогіі (1544). З 1544 праф. Каралявецкага ун-та, выкладаў там тэалогію, а пасля і яўрэйскую мову. У кнізе М.Мажвідаса «Спевы хрысціянскія» (ч. 2, 1570) надрукаваны песнапенні ў перакладзе Р. Аўтар тэалагічных твораў на лац. мове.

Літаратура:

Stanislovas Rapolionis. Vilnius, 1986.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.