Артыкулы: Расейны

Расейны (літ. Расейняй, Raseiniai, цяпер горад, цэнтр Расейнскага р-на, Літоўская Рэспубліка), горад, цэнтр Жамойці. Упершыню ўпамінаюцца пад 1253. У 1253, 1322 і 1357 былі аб’ектам нападаў крыжакоў. У 1418 цэнтр воласці. У 1421 у Р. заснаваны касцёл (адзін з першых у Жамойці). У 16 ст. атрымаў абмежаваныя правы на самакіраванне. З 2-й пал. 16 ст. ў Р. збіраліся соймікі Жамойцкай зямлі, засядалі земскі і гродскі суды. У 1643 Р. атрымалі прывілей на правядзенне кірмашоў. У 17—18 ст. існавалі кляштары дамініканцаў і кармелітаў, з 1750 дзейнічаў піярскі калегіум. У 1789 — 154 дымы. З 1791 цэнтр Расейнскага павета. 20.3.1792 Р. атрымалі магдэбургскае права і герб з выявай рысі. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі.

Літаратура:

Smilgevičienė K., Trečiakauskas K. Raseiniai. Vilnius, 1979.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.