Артыкулы: Раўдзялюнас (Raudeliūnas) Вітаўтас

Раўдзялюнас (Raudeliūnas) Вітаўтас (2.2.1930, в. Падаляй Кайшадорскага р-на, Літва—4.5.2002), літоўскі гісторык. Скончыў Вільнюскі ун-т (1964). У 1964—65 працаваў у Ін-це эканомікі Літ. АН, з 1965 у Вільнюскім ун-це, з 1971 у аддзеле (з 1977 ін-т) філасофіі, сацыялогіі і права Літ. АН, адначасова з 1991 выкладаў у Вільнюскім педагагічным ун-це. Даследаваў Статуты ВКЛ 1529 і 1566, гісторыю Трыбунала ВКЛ, гісторыю права ў Расіі і Украіне 17—18 вв. Падрыхтаваў навук. выданне Статута ВКЛ 1566. У серыі «Помнікі літоўскага права» апублікаваў зборнікі дакументаў Біржанскага княства (т. 1, 1982, з Р.Фірковічусам) і Трыбунала ВКЛ (т. 3, 1988, з А.Балюлісам), Жагарскага маёнтка (т. 4, 2003, з Балюлісам і Фірковічусам).

Творы:

Pirmieji Lietuvos Statuto leidimai (1588—1600) // Rusų knygos spausdinimo pradžia ir Lietuva. Vilnius, 1966;

К толкованию юридических терминов Литовского Статута // Acta Baltico-Slavica. Białystok, 1970. Т. 7;

Чудовский список Второго Литовского Статута // Тр. АН Лит. ССР. Сер. А. 1973. Т. 4;

Подлинник украинского кодекса «Права» 1743 г. // Там жа. 1974. Т. 4;

Antrojo (1566) Lietuvos Statuto nuoraštai // Teisinių instytutų raida Lietuvoje XIV—XIX. Vilnius, 1981;

Z dziejów Trybunału Wielkiego Księstwa Litewskiego 1581—1648 // Kwartalnik Historyczny. 1986. № 4 (з Г.Віснерам).

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.