Артыкулы: рокаш

рокаш, вiд узброенай шляхецкай апазiцыi ў Польшчы i Рэчы Паспалiтай у 16—17 ст. Першапачаткова азначаў з’езд на сойм усёй шляхты, а не толькi яе выбраных прадстаўнiкоў. Назва паходзiць з Венгрыi, дзе ў пач. 16 ст. шляхта з’язджалася на соймы на полi Рокаш каля г. Пешт. Назву «Р.» атрымаў з’езд шляхты пад Львовам у 1537 (т.зв. «Курыная вайна»), кiраўнiкi якога ў дэкрэце соймавага суда 1538 названы ракашанамi. Кароль i магнаты не прызнавалi права ўсёй шляхты на непасрэдны ўдзел у соймах (за выключэннем элекцыйнага сойма), таму Р. стаў сiнонiмам бунту супраць караля. Шляхецкiя iдэолагi разглядалi Р. як «апошнюю абарону вольнай рэспублiкi» i iнстанцыю, якая можа судзiць караля, мiнiстраў i сенатараў; юрыдычнай асновай Р. лiчылi права на адмову ў паслушэнстве каралю, зафiксаванае ў Генрыкавых артыкулах i Пакта канвента. Антыкаралеўскімі былі Зэбжыдоўскага рокаш 1606—09 i Любамiрскага рокаш 1665—66. Шляхта, якая збiрался на Р., утварала канфедэрацыi. Пазней iдэя рокашавых соймаў заменена шляхтай на лозунг збiрання т.зв. конных соймаў.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.