Артыкулы: Рушкавiчы

Рушкавiчы, лiтоўскi княжацкi род, прадстаўнiкi якога Кiнцiбут, Ванiбут, Бутавiт, Вiжэiк, Вiшлiй, Кiценiй, Плiкасова ўдзельнiчалi ў падпiсаннi з Уладзiмiра-Валынскiм княствам дагавора 1219, скiраванага супраць Польшчы. У сярэдзiне 1250-х г. кн. Сiрвiд Р. удзельнiчаў у сумесным з рус. князямi паходзе супраць мангола-татараў на Украiну. На думку рас. гiсторыка I.Бяляева, Р. разам з Булевiчамi валодалi тэр. ад Вiлii да Нёмана i Свiслачы (заходняй), на У — да Бярэзiны (дняпроўскай). Лiт. гiсторык Э.Гудавiчус лiчыць, што Р. валодалi зямлёй Упiта. На думку М.Ермаловiча, iх уладаннi ляжалi па суседстве з Пiнскiм княствам.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.