Артыкулы: Рынгольд (Рынгальт)

Рынгольд (Рынгальт), мiфiчны князь беларуска-лiтоўскіх летапiсаў. Сын новагародскага кн. Альгiмунта. Паводле хранiста М.Стрыйкоўскага, у 1200 са згоды ўсiх станаў заняў трон у Новагародку. Першы прыняў тытул князя лiтоўскага, бо княжыў не толькi «на Новегородцы и на иншых городех руских», але i ў Жамойцi i Лiтве. «Хронiка Лiтоўская i Жамойцкая» называе яго князем лiтоўскiм, жамойцкiм i новагародскiм. Як вынiкае з летапiсных звестак, Р. валодаў землямi на Пн да р. Вiлiя, на У да лiнii Койданаў—Магiльна, на З землямi да Мазоўшы з г. Гародна, Берасце, Дарагiчын, Бельск, Мельнiк, Бранск, Сураж; яму належала Палессе з Пiнскам, Туравам, Мазыром, а таксама Чарнiгаў, Старадуб, Карачаў. Атрымаў перамогу над каалiцыяй татараў i рус. князёў у Магiльнянскай бiтве 1284. Памёр у Новагародку, паводле адной з версiй, без нашчадкаў, на iм скончыўся род кн. Палемона. Паводле iнш. звестак, меў 3 сыноў, адным з якiх быў Войшалк. Хронiка Быхаўца называе сынам Р. кн. Мiндоўга. Такую ж генеалогiю прыняў i Стрыйкоўскi.

Лiтаратура:

Улащик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М., 1985.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.