Артыкулы: «Рэвiзiя Кобрынскай эканомii…»

«Рэвiзiя Кобрынскай эканомii…» («Ревизия Кобринской экономии, составленная в 1563 г. королевским ревизором Дмитрием Сапегою, с присовокуплением актов браславского земского суда, относящихся к Кобринской архимандрии»), выданне гаспадарча-юрыдычнай дакументацыi Кобрынскай эканомii сярэдзiны 16 ст., ажыццёўленае Вiленскайархеаграфiчнай камiсiяй у 1876. Публiкацыя змяшчае кнiгу з вынiкамi праведзенай у 1563 рэвiзii валочнай памеры ў эканомii (на польскай мове, арыгiнальная назва кнiгi i яе пачатак не збераглiся). У ёй пералiчаны гаспадары пляцаў у г. Кобрын, Дабучын (Пружаны), Гарадзец з пазначэннем колькасцi сядзiбнай, агароднай i палявой зямлi; сял. гаспадаркi ў Кобрынскай, Чаравачыцкай, Вежкаўскай, Дабучынскай, Блудзенскай i Гарадзецкай валасцях (падзялялiся на 18 войтаўстваў) з пазначэннем велiчынi надзелаў i павiннасцей. Адзначаны 98 гаспадарскiх сёл, за цяглымi сялянамi замацаваны 612 валок ворнай зямлi, за гаспадарскiмi фальваркамi — 89 валок. У Кобрыне адзначаны гар. раёны, вулiцы, 4 царквы. У дадатку надрукаваны 4 дакументы з актавай кнiгi браслаўскага земскага суда 1740—49: дэкрэт вял. княгіні Боны 1541, якiм кобрынскай Спаскай царкве перададзены 2 надзелы зямлi; 3 судовыя прыгаворы 1747 па справе кобрынскага архiмандрыта са шляхтай за права валодаць маёнткамi Хадынiчы i Навасёлкi (ёсць звесткi з канца 14 ст.). У прадмове С.Шаўковiча выкладзена гiсторыя Кобрынскай эканомii, Кобрына, Дабучына, Гарадца, прыведзены звесткi пра валочную памеру, павiннасцi насельнiцтва, праваслаўныя цэрквы Кобрына, Лепясоўскi манастыр, заўвагi пра мову апублiкаванай кнiгi. Публiкацыя забяспечана iмянным, геагр. i прадметным паказальнiкамi. Выданне — каштоўная крынiца па сац.-эканам. гiсторыi Беларусi, гiст. геаграфii i анамастыцы.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.