Артыкулы: «Рэгесты крынiц па гiсторыi Лiтвы...»

«Рэгесты крынiц па гiсторыi Лiтвы...» («Regesta źródłowe do dziejów Litwy od czasów najdawniejszych aż do unji z Polską», «Regesta Lithuaniae ab origine usque ad Magni Ducatus cum Regno Poloniae unionem»), зборнiк рэгестаў па гiсторыi Лiтвы, Жамойцi i некаторых заходнябалцкiх плямён (яцвягаў, галiндаў, надроваў, скальваў) з найдаўнейшых часоў да пачатку панавання ў ВКЛ вял. кн. Гедзiмiна (1315). Складзены на лацінскай мове i выдадзены Г.Пашкевiчам (т. 1. Варшава, 1930). Працяг выдання не здзейснены. Змяшчаюць з вычарпальнай паўнатой асобныя паведамленнi з прац антычных аўтараў (Тацыта, К.Пталамея), сярэдневяковых гiсторыкаў (Касiядора, Iардана, Я.Длугаша, Пятра з Дусбурга, В.Кадлубака, Генрыха Латвiйскага i iнш.), нямецкiх i польскiх аналаў, рус. летапiсаў (Iпацьеўскага, Лаўрэнцьеўскага, наўгародскiх i iнш.). Размешчаны ў храналагiчным парадку, 1-ы з iх — паведамленне Тацыта пра эстаў (98 г. н.э.), апошнi — паведамленне з хронiкi Германа з Вартберга пра г. Кукенойс (1315). Рэгесты перадаюць кароткi змест паведамлення, некаторыя цалкам яго цытуюць (калi крынiца на лацінскай мове), у асобных ёсць арыгiнальныя напiсаннi геагр. назваў (на стараж.-рус. мове лацінскім шрыфтам). Усяго змешчаны 853 рэгесты i ў дадатку 6. Матэрыялы зборнiка асвятляюць стараж. гiсторыю балцкiх народаў, працэс утварэння ВКЛ, уключэння ў яго склад бел. зямель, ваенныя i мiрныя ўзаемадачыненнi ВКЛ з суседнiмi дзяржавамi. Дзякуючы паўнаце сабраных звестак выданне мае вял. навуковую каштоўнасць.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.