Артыкулы: Рэйтан Тадэвуш

Рэйтан Тадэвуш [1742?, в. Грушаўка Новагародскага пав. (ахрышчаны 20.8.1742, г. Ляхавiчы Новагародскага пав.) — 8.8.1780], палiтычны дзеяч Рэчы Паспалiтай. Паходзiў са шляхецкага роду — уладальнiкаў Грушаўкi. Вучыўся ў пiярскай школе i «Калегiум нобiлiум» у Варшаве. Служыў у войску. Паводле некаторых звестак, удзельнiчаў у Барскай канфедэрацыi. Быў абраны паслом ад Новагародскага пав. на сойм 1773—75, дзе планавалася зацвердзiць 1-ы падзел Рэчы Паспалiтай. Разам з пасламi ад Новагародскага пав. С.Корсакам i ад Менскага пав. С.Багушэвiчам рашуча супрацьдзейнiчаў анексii зямель дзяржавы. Намагаўся перашкодзiць утварэнню на сойме канфедэрацыi, якая простай большасцю галасоў магла зацвердзiць падзел, але большасць паслоў сойма, падкупленая замежнымi дзяржавамi, яго не падтрымала. Канфедэрацкi суд пагражаў Р. крымiнальным пакараннем i канфiскацыяй маёнтка. 1.12.1773 Р. склаў манiфест, дзе канстатаваў нелегiтымнасць канфедэрацыi i трактатаў пра падзел Рэчы Паспалiтай. Страцiў розум i быў вывезены братамi ў Грушаўку. Скончыў самагубствам. Яшчэ сучаснiкi лiчылi Р. нац. героем. Чатырохгадовы сойм 1788—92 абвясцiў Р. «вартым нацыянальнай жалобы», а яго дзеяннi — «узорам для пераймання». Р. прысвечаны шматлiкiя маст. творы, у т.л. аповесцi Г.Жавускага, карцiна Я.Матэйкi «Рэйтан — заняпад Польшчы» (1864—66), нарыс Ю.Нямцэвiча «Жыццё Тадэвуша Рэйтана» (1818) i iнш. Р. услаўлены у паэме А.Мiцкевiча «Пан Тадэвуш». У сярэдзiне 19 ст. ў Грушаўцы быў устаноўлены бюст Р. (цяпер у Нац. музеi ў Кракаве), у 1993 — мемарыяльны знак. Іл. гл. таксама ў т. 1, с. 30.

Лiтаратура:

Жавускi Г. Тадэвуш Рэйтан: (З «Успамiнаў пана Севярына Саплiцы, парнаўскага чэсьнiка») // Спадчына. 1997. № 4;

Сiцька З. Грушаўка // Дыялог. 1998. № 2;

Wegner L. Tadeusz Rejtan, na sejmie warszawskim z roku 1773. Poznań, 1873;

Konczyńska W. Rejtan, Korsak i Bohuszewicz na sejmie 1773 r. Wilno, 1935;

Michalski J. Rejtan i dylematy polaków w dobie pierwszego rozbioru // Kwartalnik Historyczny. 1986. № 4.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Зьміцер Юркевіч 2014-11-14 22:37:53
Інфармацыя пра Тадэвуша Рэйтана, пададзеная ў энцыклапедыі ВКЛ, шмат у чым з'яўляецца састарэлай і патрабуе карэкцыі. Паводле нашых дасьледваньняў, падмацаваных крыніцамі (глядзіце артыкулы на нашай бачыне), Тадэвуш Рэйтан нарадзіўся ў кастрычніку 1740г. 20 ліпеня 1742 адбылося давяршэння хросту. Вучыўся , хутчэй за ўсё, у езуіцкім калегіюме ў Нясьвіжы, потым у Вільні. Барскім канфедэратам , хутчэй за ўсё не быў (можа толькі ў першы год , разам з бацькам), бо ў гэтыя гады прысутнічаў ў Грушаўцы. Адсутнічаюць прамыя доказы таго, што страціў розум . Версія самагубства нічым не падмацована, тым больш, што "першакрыніца" - твор Ю.Нямцэвіча сведчыць, што Рэйтан быў пахаваны ў Ляхавіцкім касьцёле. Мог стаць ахвярай злачыннай помсты. Інфармацыя пра Тадэвуша і яго сваякоў знаходзіцца тут http://reyten.blogspot.de/

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.