Артыкулы: «Рэляцыi папскiх нунцыяў i iншых асоб аб Польшчы з 1548 да 1690 г.»

«Рэляцыi папскiх нунцыяў i iншых асоб аб Польшчы з 1548 да 1690 г.» («Relacye nuncyuszów apostolskich i innych osób o Polsce od roku 1548 do 1690»), зборнiк дакументаў, якiя асвятляюць узаемадачыненнi папскай курыi з Польшчай i Рэччу Паспалiтай у сярэдзiне 16—канца 17 ст. Выдадзены Польскай б-кай у Парыжы (т. 1—2, Берлiн; Познань, 1864). Выданне падрыхтаваў Э.Рыкачэўскi паводле копiй дакументаў са збораў Я.Альбертрандзi, А.С.Нарушэвiча, Чартарыйскiх. Большасць дакументаў змешчана ў перакладзе з iтальянскай на польскую мову, астатнiя на лац. мове. Асноўныя з iх — iнструкцыi i рэляцыi папскiх нунцыяў i легатаў у Рэчы Паспалiтай; змешчана таксама вял. колькасць лiстоў з перапiскi духоўных асоб Рыма са службовымi асобамi Рэчы Паспалiтай, iнш. дакументы. Матэрыялы зборнiка асвятляюць унутраную i знешнюю палiтыку Рэчы Паспалiтай, барацьбу магнацкiх груповак за ўладу, выбары каралёў, дачыненнi Рэчы Паспалiтай з папскай курыяй, iтальянскiмi дзяржавамi, Свяшчэннай Рымскай iмперыяй, укр. казакамi, Расiяй, заключэнне унii памiж правасл. i каталiцкай цэрквамi Рэчы Паспалiтай, палiтыку унiяцкай царквы. Сярод змешчаных дакументаў дыярыуш А.Пасевiна пра заключэнне Ям-Запольскага перамір’я 1582 памiж Рэччу Паспалiтай i Расiяй, Гадзяцкi дагавор 1582 з Украiнай. У рэляцыях нунцыяў шмат звестак пра прыродныя ўмовы Беларусi, яе насельнiцтва, гарады, палiт. становiшча ў ВКЛ, характарыстыкi дзярж. дзеячаў.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.