Артыкулы: рэферэндар

рэферэндар (ад лац. referendarius службовая асоба), пасада ў Рэчы Паспалiтай. У Польшчы пасады свецкага i духоўнага Р. ўведзены ў 1507, у ВКЛ вядомы адпаведна з 1539 i 1575. Выслухоўвалi скаргi прыватных асоб i паведамлялi iх змест канцлеру (а той даводзiў iх да караля), паведамлялi рашэннi манарха на пададзеныя просьбы i скаргi. Знаходзiлiся стала пры каралю, давалi яму парады. У 1633 духоўны Р. ВКЛ атрымаў права ўдзельнiчаць у пасяджэннях Сената з правам дарадчага голасу. У 1635 ураўнаваны ў правах з каронным духоўным Р., засядаў у каралеўскiм рэляцыйным судзе, дзе разглядалiся iнфлянцкiя i курляндскiя справы. У гэты час у ВКЛ заснаваны рэферэндарскi суд (ажыццяўляўся духоўным Р. аднаасобна) як вышэйшы даменiяльны суд караля. Разглядаў скаргi сялян каралеўскiх уладанняў (каралеўшчын) ВКЛ на старастаў i дзяржаўцаў. Вышэйшай апеляцыйнай iнстанцыяй для рэферэндарскага суда быў задворны асэсарскi (каралеўскi) суд. У 1540—70-я г. пасада Р. iснавала i ў Падляшскiм ваяв.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.