Артыкулы: «Сас»

«Сас», прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 300 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Даніловічы, Скольскія, Сялецкія, Урускія, Шаптыцкія. Асн. варыянт герба мае ў блакітным полі залаты маладзік рагамі ўгару, над ім паміж дзвюма 6-канцовымі залатымі зоркамі сярэбраная страла ўгару; клейнод — над прылбіцай з каронай паўлінавыя пёры, прабітыя стралой. Існуюць варыянты герба з 3 зоркамі над маладзіком, клейнод — 3 страусавыя пёры; з чырвоным полем і стралой уніз, клейнод — на 6 чаплевых пёрах рука з мячом; і інш. Вядомы з сярэдзіны 15 ст.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.