Артыкулы: семінарыя

семінарыя (ад лац. seminarium рассаднік), 1) агульнаадукацыйная навучальная ўстанова для падрыхтоўкі духавенства. Узнікненне С. звязана з Трыдэнцкім саборам (1545—63), на якім было вырашана арганізаваць шэраг спец. навучальных устаноў для падрыхтоўкі добраадукаваных асоб. Каталіцкія С. звычайна адкрываліся мясц. біскупамі. Выкладчыкамі ў іх былі прадстаўнікі якога-небудзь манаскага ордэна. У ВКЛ існавалі Віленская духоўная семінарыя (1582), Варніская духоўная семінарыя (1623), С. у Янаве (1648) і Берасці (каля 1726, пры парафіі Св. Крыжа; рыхтавалі святароў для Луцкай епархіі), у Краславе (1755, рыхтавала святароў для Інфлянцкай і Смаленскай епархій). Папская С. (алюмнат) для пашырэння каталіцтва ў некаталіцкіх краінах заснавана ў 1583 пры Віленскай акадэміі. Уніяцкая С. заснавана ў 1739 у мяст. Свержань (гл. Свержанская духоўная семінарыя). Былі 2 правасл. С. Магілёўская духоўная семінарыя (1756) і Слуцкая духоўная семінарыя (1785).

2) Настаўніцкая С. — навучальная ўстанова для падрыхтоўкі настаўнікаў для пачатковых школ. Адкрыта ў 1775 у Вільні па ініцыятыве біскупа І.Масальскага. Была разлічана на 50 юнакоў, мела 3 класы. Спыніла дзейнасць у 1782. У 1786 пры Віленскай акадэміі адкрыта 4-класная настаўніцкая С., у 1833 пераведзена ў Віцебск.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.