Артыкулы: «Смаленскія граматы XIII—XIV стст.»

«Смаленскія граматы XIII—XIV стст.» («Смоленские грамоты XIII—XIV вв.»), зборнік смаленскіх грамат 12—14 ст., выдадзены Ін-там рус. мовы АН СССР у Маскве ў 1963. Апублікаваны комплекс актаў Смаленскай епархіі сярэдзіны 12—пач. 13 ст. (паводле копій 16 ст.); дагавор пра ўмовы гандлю невядомага смаленскага князя з Рыгаю і Гоцкім берагам (в-аў Готланд) прыкладна 1223—25; дагаворСмаленска з Рыгаю і Гоцкім берагам 1229 (6 спісаў 13—14 ст); судовая грамата смаленскага кн. Фёдара Расціславіча пра нямецкі звон 1284; пацвярджальныя граматы князёў Фёдара Расціславіча 1284, Аляксандра Глебавіча каля 1300, Івана Аляксандравіча 1-й пал. 14 ст.; грамата смаленскага кн. Юрыя Святаславіча пра саюз з каралём польскім і вял. князем літоўскім Ягайлам 1386. Большасць грамат надрукавана з арыгіналаў з Рыжскага гар. архіва, а таксама з Нац. музея ў Кракаве, архіва Ленінградскага аддзялення Ін-та гісторыі АН СССР. Цэнтр. дзярж. архіва стараж. актаў у Маскве. Выданне здзейснена найперш з лінгвістычнымі мэтамі з максімальным набліжэннем да арыгіналаў, з выкарыстаннем літар, што выйшлі з ужытку. Змешчаны фотаздымкі грамат і прывешаных да іх пячатак. Граматы забяспечаны вял. каментарыямі, дзе адзначана ступень захаванасці дакументаў, асаблівасці почырку, пячатак, абгрунтавана датаванне актаў, адзначаны іх ранейшыя публікацыі. Змешчаны словапаказальнік да тэкстаў грамат, дзе адзначаны ўсе варыянты слоў. Матэрыялы зборніка маюць вял. значэнне для асвятлення гісторыі Полацкай і Віцебскай зямель, якія ў 13—14 ст. мелі цесныя сувязі са Смаленскам. Як адзначаюць складальнікі зборніка, смаленскія граматы, у якіх у 13 ст. ўпершыню выявіліся рысы жывой бел. мовы, «маюць найважнейшае значэнне для вывучэння руска-беларускіх моўных адносін у іх гісторыі».

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.