Артыкулы: Сямковiч (Semkowicz) Уладзiслаў Аляксандр

Сямковiч (Semkowicz) Уладзiслаў Аляксандр (8.5.1878, г. Львоў, Украiна—19.2.1949), польскi гiсторык. Правадзейны чл. Польск. АН у Кракаве (1923), д-р габiлiтаваны (1909), праф. звычайны (1919). Скончыў Львоўскi ун-т (1903). Працаваў выкладчыкам гiмназiй, у 1909—16 прыват-дацэнт Львоўскага ун-та. У 1916—39 праф. Кракаўскага ун-та, загадчык кафедры дапаможных гiст. навук i сярэдневяковай гiсторыi. У 1921 эксперт польскай дэлегацыi на мiрных перагаворах у Рызе. З 1923 нам. старшынi, у 1933—45 старшыня Гiст. камiсii Польск. АН у Кракаве, у 1935—37 старшыня Этнаграфічнай камiсii. У 1939—40 зняволены фашыстамi ў канцлагер Заксенгаўзен. У 1945—47 дырэктар 2-га аддзела Польск. АН. У 1908—15 рэдактар час. «Miesięcznik Heraldyczny», у 1908—25 — час. «Rocznik Towarzystwa Heraldycznego» (пасля «Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego») у Львове. Вывучаў генеалогiю, геральдыку, сфрагiстыку, гiст. геаграфiю i картаграфiю сярэдневяковай Польшчы i ВКЛ. Аўтар прац па дыпламатыцы ВКЛ, генеалогii Радзiвiлаў, iнш. родаў ВКЛ, якiя ўдзельнiчалi ў заключэннi Гарадзельскай унii 1413. Вывучаў архiўныя зборы ў Вiльнi, Нясвiжы, Маскве, С.-Пецярбургу, разам з С.Кутшэбам выдаў зборнiк дакументаў «Акты унii Польшчы з Лiтвою 1385—1791» (1932), разам з Я.Фiялкам — «Кодэкс дыпламатычны Вiленскай кафедры i дыяцэзii» (1932—48).

Творы:

Braterstwo szlachty polskiej z bojarstwem litewskim w unii horodelskiej 1413 roku // Polska i Litwa w dziejowym stosunku. Warszawa etc., 1914;

W sprawie początków szlachty na Litwie i jej ustroju rodowego // Kwartalnik Historyczny. 1915. Z. 1/4;

Przywileje Witolda dia Moniwida starosty wileńskiego i testament jego syna Jana Moniwidowicza // Ateneum Wileńskie. 1923. R. 1;

Hanul, namiestnik wileński (1382—1387) i jego ród // Там жа. 1930. Z. 1—2;

Nieznane nadania Witolda dla osób prywatnych // Там жа. Z. 3—4;

Sfragistyka Witolda // Wiadomości numizmatyczno-archeologiczne. 1930. R. 13;

Encyklopedia nauk pomocniczych historii. 5 wyd. Kraków, 1946;

Rozwój nauk pomocniczych historii w Polsce. Kraków, 1948;

Paleografia lacińska. Kraków, 1951;

O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle roku 1413 // Lituano-Slavica Posnaniensia. Poznań, 1989. T. 3.

Літаратура:

Semkowiczowa J. Zestawienie biobibliograficzne poświęcone życiu i twórczości Władysława Semkowicza. Kraków, 1966.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.