Артыкулы: Сянiцкiя

Сянiцкiя, шляхецкi род герба «Бонча». Найб. вядомыя:

Крыштоф Казiмiр (1671—1711), сын Веспасiяна. Вучыўся ў Каралявецкім i Лейдэнскiм ун-тах. Пасля вяртання ў 1695 дваранiн Аўгуста II, харужы ноўгарад-северскi з 1700, адмiнiстратар Магiлёўскай эканомii з 1702; пасол на сойм 1703. У час Паўночнай вайны 1700—21 удзельнiчаў у Быхава аблозе 1702, пасля ўзяцця горада губернатар Быхава, адмiнiстратар Быхаўскага графства. З 1703 генерал-маёр войска ВКЛ, мечнiк ВКЛ, з 1706 генерал артылерыi ВКЛ, рэгiментар Бел. дывiзii. Стараста чачэрскi, лiпнiшскi, геранёнскi, кiраваў Шаўліскай эканомiяй. Удзельнiчаў у стварэннi Сандамiрскай канфедэрацыi ў падтрымку Аўгуста II, ваяваў са шведамi ў Жамойцi, Курляндыi i Польшчы. Пасля прыходу да ўлады ў 1706 караля Станiслава Ляшчынскага застаўся генералам артылерыi, але страцiў пасаду мечнiка. У 1707 перахапiў грашовы абоз рас. армii, схаваўся ў Быхаве, дзе быў абложаны (гл. Быхава абарона 1707). Быў вымушаны капiтуляваць, разам са стрыечным братам Людвiкам вывезены ў Маскву, пасля высланы ў Сiбiр, дзе i памёр.

Людвiк (2.2.1677—пасля 1754), сын Паўла, стрыечны брат Крыштофа Казiмiра. Вучыўся ў евангелiсцкай школе ў Вiльнi. Удзельнiчаў у вайне бел. шляхты супраць Сапегаў. У Паўн. вайну 1700—21 цесна супрацоўнiчаў з братам, атрымаў ад яго пасады адмiнiстратара Магiлёўскай эканомii i вiцэ-губернатара Быхава. Палкоўнiк, камандаваў Бел. дывiзiяй. У 1707 удзельнiчаў у захопе рас. грашовага абозу i абароне Быхава. Пасля капiтуляцыi разам з братам высланы ў Сiбiр (Табольск, Самараўскi Ям, Якуцк). Вярнуўся ў 1722, удзельнiчаў у абраннi ў 1733 каралём Станiслава Ляшчынскага, цiвун рэтаўскi ў 1736—46. Аўтар мемуараў «Дакумент асаблiвай мiласэрнасцi божай, што цудоўна пераводзiць з кальвiнскай секты пэўнага слугу i паклоннiка божага ў Хрыстовы касцёл» (Вiльня, 1754), дзе змясцiў апiсанне Сiбiры, веры i звычаяў мясцовых народаў, даў звесткi пра Японiю.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.