Артыкулы: Багдзевіч (Bohdziewicz) Пётр

Багдзевіч (Bohdziewicz) Пётр [10(23).3.1896, С.-Пецярбург—4.8.1982], польскі архітэктар, гісторык мастацтва. Д-р габілітаваны (1946), праф. надзвычайны (1958). З бел. шляхецкага роду. Вучыўся ў Ін-це цывільных інжынераў у Пецярбургу (1914—17), Астраханскім ун-це (1918—21), Варшаўскай Палітэхніцы (1922—29). У 1929—33 інжынер архітэктурнага факультэта Варшаўскай Палітэхнікі. З 1937 у Вільні, бібліятэкар факультэта прыгожых мастацтваў і выкладчык Віленскага ун-та, сакратар секцыі гісторыі мастацтва Т-ва аматараў навук. У 1940—44 працаваў у Мастацкім музеі, у 1944—45 інспектар аховы помнікаў мастацтва. З 1945 у Варшаве, працаваў па аднаўленні старой забудовы горада, у 1948—57 у Рэстаўрацыйным упраўленні Старога Места Варшавы. У 1946—66 выкладаў у Каталіцкім ун-це ў Любліне. Працы па гісторыі архітэктуры і мастацтва ВКЛ і Польшчы эпохі барока. Правёў інвентарызацыю і зрабіў навук. апісанне шматлікіх помнікаў архітэктуры, у т.л. касцёлаў і цэркваў у Глыбокім, Беразвеччы, Удзелі, Друі, Мосары, Лужках, Германавічах, Дзісне, Мамаях, Івянцы, Вільні.

Творы:

O istocie i genezie baroku wileńskiego z drugiej i trzeciej ćwierci XVIII wieku // Prace i materiały sprawozdawcze sekcji historii sztuki TPN w Wilnie. Wilno, 1938/1939. T. 3;

Francesko Placidi architekt-Włoch XVIII-go stulecia w Polsce i związki jego sztuki z barokiem wileńskim w świetle nowych danych archwalnych i metody analitycznej // Там жа;

Zagadnienie formy w architekturze baroku. Lublin, 1961;

O dwu kościołach gotyckich św. Jana w Wilnie // Roczniki humanistyczne. 1965. Z. 4;

Kościoł pobazyliański w Berezweczu // Biuletyn historii sztuki. 1983. № 3—4;

Materiały do dziejów budowy kościoła karmelitów trzewiczkowych p.w. Wszystkich Świętych w Wilnie // Там жа. 1984. № 4.

Літаратура:

Kowalczyk J. Piotr Bohdziewicz (1896—1982) // Biuletyn historii sztuki. 1983. № 3—4 (змешчана бібліяграфія прац Б.);

Ягож. Ołtarze wileńskie w badaniach Piotra Bohdziewicza // Przegląd Wschodni. 2001. T. 7. Z. 4 (28).

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.