Артыкулы: Хадыніцкі (Chodynicki) Казімеж

Хадыніцкі (Chodynicki) Казімеж (31.3.1890, Варшава—14.5.1942), польскі гісторык. Чл.-кар. Польск. АН у Кракаве (1927), д-р габілітаваны (1920), праф. звычайны (1924). Скончыў Кракаўскі ун-т (1914). Выкладаў гісторыю ў Варшаве, у 1915—18 у Маскве (у эвакуацыі), сакратар Польскага навук. т-ва, у 1918—21 у Вольным Польскім ун-це ў Варшаве, у 1921—28 у Віленскім ун-це (з 1921 праф., заг. кафедры сярэдневяковай гісторыі і дапаможных гіст. навук). У 1919—20 працаваў у Гал. архіве стараж. актаў у Варшаве. Заснавальнік і першы рэдактар час. «Ateneum Wileńskie» (1923— 28). З 1928 праф., заг. кафедры гісторыі Усх. Еўропы Пазнанскага ун-та. У 1939—40 зняволены як заложнік ням. фашыстамі. Выкладаў на тайных запятках Варшаўскага ун-та і ун-та Зах. зямель. Даследаваў гісторыю ВКЛ, права, царквы ў Польшчы і ВКЛ, праблемы гістарыяграфіі, дыпламатыкі і палеаграфіі ВКЛ.

Tворы:

Próby zaprowodzenia chrześcijaństwa na Litwie przed r. 1386 // Przegląd Historyczny. 1914. T. 18;

Poglądy na zadania historii w epoce Stanisława Augusta. Warszawa, 1915;

Geneza równouprawnienia schyzmatyków w Wielkim Ks. Litewskim: Stosunek Zygmunta Augusta do wyznania grecko-wschodniego // Przegląd Historyczny. 1919—20. T. 22;

Stosunek Rzeczypospolitej do wyznania grecko-wschodniego // Там жа. 1921—22. T. 23;

Geneza dynastji Giedymina // Kwartalnik Historyczny. 1926. № 4;

Ze studjów nad dziejopisarstwem rusko-litewskiem: (T.z. Rękopis Raudański) // Ateneum Wileńskie. 1925—26. R. 3;

Kościół prawosławny a Rzeczpospolita Polska: Zarys historyczny, 1370—1632. Warszawa, 1934.

Літаратура:

BodniakS. Kazimierz Chodynicki (1890—1942) // Kwartalnik Historyczny. 1939—45. R. 53;

Pietkiewicz K. Kazimierz Chodynicki // Wybitni historycy wielkopolscy. Poznań, 1989;

Чернякевич А.Н. Православная церковь Беларуси в эпоху Речи Посполитой (по материалам польских источников и литературы второй половины XVI—конца ХХ веков) // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Сер. 1. 2008. № 3.

© Валерый Пазднякоў, 2006, 2014

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.