Артыкулы: Багуцкая (Bogucka) Марыя

Багуцкая (Bogucka) Марыя (н. 1.6.1929, Варшава), польскі гісторык. Чл.-кар. Польскай АН у Кракаве (1995). Д-р габілітаваны (1961), праф. звычайны (1981). Скончыла Варшаўскі ун-т (1951). З 1953 працуе ў Ін-це гісторыі Польскай АН у Варшаве (з 1976 кіраўнік аддзела гісторыі старапольскай культуры, з 1990 — новай гісторыі). Адначасова гал. рэдактар часопісаў «Mówią wieki» («Гавораць стагоддзі», 1958—76), «StudiaMaritima” (1978—81), «ActaPoloniaeHistorica» (з 1978). Даследуе гісторыю Польшчы і Еўропы 15—18 ст., у т.л. праблемы гасп. і фін. адносін, гандлю ў балтыйскім рэгіёне, гісторыю урбанізацыі, менталітэту, гендэрных адносін, мецэнацтва. Адна са стваральнікаў і кіраўнікоў шматлікіх міжнар. навук. т-ваў.

Творы:

Gdańsk jako ośrodek produkcyjny w XIV—XVII w. Warszawa, 1962;

Życie codzienne w Gdańsku w XV—XVII w. Warszawa, 1967;

Nicolas Copernicus: The country and times. Warszawa, 1973;

Dawna Polska. Warszawa, 1973 (4 wyd. 1998);

Kazimierz Jagiellończyk i jego czasy. Warszawa, 1981 (2 wyd. 1998);

Dzieje kultury polskiej do r. 1918. Warszawa, 1987 (2 wyd. 1991);

Bona Sforza. Warszawa, 1989; Anna Jagiellonka. Warszawa, 1994;

Staropolskie obyczaje XVI—XVII w. Warszawa, 1994;

The lost world of Sarmatians: Customs as regulator of polish social life in the early modern times. Warszawa, 1996;

Żyć w dawnym Gdańsku. Warszawa, 1997;

Białogłowa w dawnej Polsce: Kobieta w społeczeństwie polskim w XVI—XVIII w. na tle porównawczym. Warszawa, 1998;

Historia Polski do 1864 roku. Wrocław etc., 1999;

Baltic commerce and urban society, 1500—1700: Gdańsk/Danzig and its Polish context. Aldershot, 2003;

Women in Early Modern Polish Society Against the European Background. Aldershot, 2004;

Człowiek i świat: Studia z dziejów kultury i mentalności XV—XVIII w. Warszawa, 2008.

© Валерый Пазднякоў, 2005, 2014

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.