Артыкулы: Харламповіч Канстанцін Васілевіч (Харлампович Константин Васильевич)

Харламповіч Канстанцін Васілевіч (Харлампович Константин Васильевич) [18(30).7.1870, в. Рагачы Брэсцкага пав. Гродзенскай губ.—23.3.1932] — беларускі, украінскі і расійскі гісторык. Член-карэспандэнт Петраградскай АН (1916), акадэмік АН Украіны (1919).

З сям’і праваслаўнага святара. Бацька — Васіль Харламповіч (1839—1890), узначальваў прыход у в. Рагачы.

Скончыў Віленскае духоўнае вучылішча (1884), Літоўскую духоўную семінарыю (1890), Пецярбургскую духоўную акадэмію (1894). З 1895 выкладаў у Казанскай духоўнай семінарыі латынь, з 1906 — грамадзянскую гісторыю. З 1900 прыват-дацэнт, з 1909 выконваючы абавязкі экстраардынарнага прафесара, з 1914 ардынарны прафесар па кафедры царкоўнай гісторыі Казанскага ўніверсітэта. З 1899 член Таварыства археалогіі, гісторыі і этнаграфіі пры Казанскім універсітэце (у 1922—1924 старшыня). За працу «Заходнярускія праваслаўныя школы XVI і пачатку XVII ст. ...» (Казань, 1898) атрымаў ступень магістра багаслоўя (1899), Увараўскую і Карпаўскую прэміі, за працу «Маларасійскі ўплыў на вялікарускае царкоўнае жыццё» (Казань, 1914) — ступень доктара царкоўнай гісторыі (1914) і Карпаўскую прэмію. З 1919 працаваў у Казанскім губернскім пададдзеле па справах музеяў і ахове помнікаў, у Музейнай камісі пры Акадэмічным цэнтры Татарскага камісарыята асветы, выкладаў у Казанскай ваеннай школе, фармацэўтычным тэхнікуме, з 1922 вучоны сакратар Цэнтральнага музея Татарстана.

У 1924 абвінавачаны ў контррэвалюцыйнай дзейнасці, арыштаваны і сасланы ў Арэнбург, пасля ў Акцюбінск і Тургай (Казахстан). У 1928 пазбаўлены звання акадэміка АН Украіны. Рэабілітаваны ў 2003.

З 1928 жыў у Нежыне, з 1931 у Кіеве.

Даследаваў з пазіцый заходнярусізму гісторыю праваслаўнай царквы і брацтваў у Рэчы Паспалітай у 16—17 ст., развіццё асветы ў Беларусі, Украіне і Расіі ў 16—18 ст. Працы Харламповіча дзякуючы багаццю фактычнага матэрыялу не страцілі навуковай каштоўнасці.

Працы:

К истории западнорусского просвещения. Виленская братская школа в первые полвека своего существования // Литовские епархиальные ведомости. 1897. № 16, 17, 19—22.

Харлампович К.В. Острожская православная школа: (историко-критический очерк) // Киевская старина. 1897. Т. 57. № 5. С. 177—207; № 6. С. 363—388.

Харлампович К. Западнорусские православные школы XVI и начала XVII века, отношение их к инославным, религиозное обучение в них и заслуги их в деле защиты православной веры и церкви. Казань, 1898. XIII, 524, LXII с.

Харлампович К. Западнорусские церковные братства и их просветительная деятельность в конце XVI и начале XVII в. // Христианское чтение. 1899. № 2. С. 372—390.

Иосиф Курцевич, архиепископ суздальский, бывший епископ владимирский и брестский. Почаев, 1900.

Афиноген Крыжановский: (Из истории культурного влияния Западной Руси на Восточную в XVII в.) // Сб. статей в честь Д.А.Корсакова. Казань, 1913.

Харлампович К.В. Малороссийское влияние на великорусскую церковную жизнь. Т. 1. Казань, 1914.XXIV, 878, LXVI c.

Харлампович Костянтин. Листування запорозьких козаків із султаном // Записки історично-філологічного відділу. Книга IV (1923). Київ, 1923. (на обложке 1924). С. 200—212.

CharłampowiczK. Polski wpływ na szkolnictwo ruskie w XVI i XVII st. Lwów, 1924.

Харлампович Костянтин. Малоросійська пісня 1791 р. // Україна. 1925. Кн. 3. С. 111.

Харлампович Костянтин. Платон Миколаевич Жукович. (Біографічний нарис) // Записки історично-філологічного відділу. Кн. VI (1925). У Київі, 1925. С. 247—258, порт.

Харлампович Костянтин. Рэцэнзія на: Пічэта У. Гісторыя Беларусі. Ч. 1. М.; Л., 1924 // Україна. 1925. ІІІ.

Харлампович Костянтин. Восстание тургайских казак-киргиз в 1916—1917 гг. (По воспоминаниям очевидцев). Кзыл-Орда, 1926. С. 1—41 (адбітка з: Труды Общества изучения Казакстана. Т. VIII, кн. 2).

Харлампович Костянтин. Рэцэнзія на: WanczuryA. Szkolnictwo w starej Rusi. 1923 // Україна. 1926. І.

Харлампович Костянтин. Рэцэнзія на: Працы Беларускага Дзяржаўнага Універсітэту ў Менску. 1921—1922. № 1—7 // Україна. 1926. І. С. 159—160.

Харлампович Костянтин. Рэцэнзія на: Студинськтй К. Александр Духнович і Галичина // Україна. 1926. V. С. 170.

Харлампович Костянтин. Рэцэнзія на: Савич А. Западно-русские униатские школы XVII—XVIII вв. 1922 // Україна. 1927. Кн. 1—2. С. 200.

Харлампович Кость. Нові білоруські наукові видання // Записки історично-філологічного відділу. Кн. XX. У Київі, 1928. С. 343—351.

Харлампович Костянтин. Нариси з історії грецької колонії в Ніжені (XVII—XVIII ст.) // Записки історично-філологічного відділу. Кн. XXIV. У Київі, 1929. С. 109—205.

Харлампович Костянтин. Нариси з історії грецької колонії в Ніжині (XVII—XVIII ст.). До історії національних меншостей в Україні. Ніжин, 2011. 379 с.

Падрабязнасці:

Магистерский коллоквиум в С.-Петербургской Духовной Академии // Литовские епархиальные ведомости. 1899. С. 80—84.

Біднов В. К.В.Харлампович (1870—1932). Варшава, 1933. 16 с. (змешчана бібліяграфія прац Харламповіча).

Hawryluk Jerzy. Konstanty Charłampowicz — historyk Cerkwi i oświaty // Nad Buhom i Narwoju. 2000. Nr 4. S. 29—30, il.

Przegląd Prawosławny. 2002. VII. S. 31—32, il.

Чернухін Є.К. До історії обрання К.В.Харламповича до ВУАН // Записки Історико-філологічного товариства Андрія Білецького. Київ, 2003. Вип. 4, кн. 1. С. 165—197.

Каран Д. Діяльність постійної комісії для складання біографічного словника українських діячів в контексті епістолярної спадщини К.В.Харламповича // Студії з архівної справи та документознавства. Київ, 2004. Т. 11. С. 188—204.

Лопыко И. Константин Васильевич Харлампович // Брестские епархиальные ведомости. 2006. № 4. С. 42—45.

Sosna Grzegorz o., Troc-Sosna Antonina m. Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w granicach II Rzeczypospolitej i Polski powojennej w XIX—XXI wieku. Ryboły, 2012. S. 154.

Медовкина Лина. К.В.Харлампович как исследователь истории школьного образования XVI—XVII вв. // Гістарычна-археалагічны зборнік. Выпуск 29. Мінск: БН, 2014. С. 103—110.

Теплова В.А. Западное влияние на культуру России XVII в. в научном наследии В.О.Ключевского и К.В.Харламповича // Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны. Навуковы зборнік. Выпуск 11. Мінск: БДУ, 2016. С. 226—230.

© Валерый Пазднякоў, 2014, 2017.

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.