Артыкулы: Хацінская бітва 1673
Хацінская бітва 1673.Адбылася 11 ліст. каля замка Хацін на Днястры (цяпер г. Хацін Чарнавіцкай вобл., Украіна) паміж войскам Рэчы Паспалітай над камандаваннем вял. кароннага гетмана Я.Сабескага (каля 40 тыс. чал.) і войскам Турцыі на чале з Гусейнам-пашою (каля 35 тыс. чал.) у час вайны 1672—76. У выніку бітвы знішчана турэцкая армія, якаяатабарылася за ўмацаваннямі старога лагера войска Рэчы Паспалітай (застаўся з часоў Хацінскай бітвы 1621).Перамога ў бітве садзейнічала Сабескаму ў абранні яго на трон Рэчы Паспалітай (1674).
Літаратура:
Codello A. Litwa wobec wojny z Turcją 1672—1676 r. // Studia i Materjały do Historii Wojskowości. 1968. T. 14, cz. 1.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне