Артыкулы: царкоўныя ўладанні
царкоўныя ўладанні, зямельная і інш. ўласнасць праваслаўнай, уніяцкай і каталіцкай цэркваў. Фарміравалася з падараванняў вял. князёў і каралёў, магнатаў, шляхты, а таксама з уласнай гаспадарчай і інш. дзейнасці (купля, атрыманне ў спадчыну або за доўг і інш.). Уключала манастырскія ўладанні,уласнасць царк. іерархаў (епіскапаў, архімандрытаў і інш.), органаў царк. улады, прыходскіх храмаў. У Ц.ў. уваходзілі царк., жылыя і гаспадарчыя будынкі, зямля з сялянамі і іх гаспадаркамі, гар. участкі (пляцы), культавыя рэчы, грашовыя сумы і інш. Уласнасць правасл. царквы пачала фарміравацца адразу пасля хрышчэння Русі. Пасля хрышчэння Літвы і заснавання Віленскага біскупства (1386) у ВКЛ пачалі хутка расці каталіцкія Ц.ў. Да сярэдзіны 16 ст. Віленскае біскупства атрымала ва ўласнасць 300 вёсак і 16 мястэчак (каля 40 тыс. чал.), у 18 ст. валодала 600 вёскамі. Яго латыфундыя падзялялася па сталовыя ўладанні, прыбыткі з якіх ішлі на задавальненне патрэб біскупа і яго двара, і капітульных маёнткаў. У 1653 каталіцкай царкве ВКЛ належалі 18 703 дымы, а ў 1790 — 50 274 дымы. У пач. 19 ст. ў Віленскім біскупстве 694 касцёлы мелі
Літаратура:
Ochmański J. Powstanie i rozwój latyfundium biskupstwa wileńskiego (1387—1550). Poznań, 1963;
Мараш Я.Н. Ватикан и католическая церковь в Белоруссии (1569—1795). Мн., 1971;
Сосна У.А. Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII—першай палове XIX ст. Мн., 2000.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


