Артыкулы: Цітоў (Тітов, Титов) Фёдар Іванавіч

Цітоў (Тітов, Титов) Фёдар Іванавіч (8.2.1864, с. Чаркаскае-Парэчнае Суджанскага пав. Курскай губ.—20.12.1935), расійскі гісторык царквы, археограф. Д-р царк. гісторыі (1905), праф. ардынарны (1909). Скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію (1890), дзе пасля выкладаў. Адначасова з 1896 настаяцель кіеўскай царквы св. Андрэя Першазванага, з 1905 протаірэй. З 1901 рэдактар неафіцыйнай часткі газ. «Киевские епархиальные ведомости». У 1918 эміграваў, памёр у Бялградзе. Даследаваў гісторыю правасл. царквы ў Рэчы Паспалітай у 17—18 ст., гісторыю Кіеўскай духоўнай акадэміі, манастыроў і цэркваў, кнігадрукавання пры Кіева-Пячэрскай лаўры. Выдаў зборнікі дакументаў «Помнікі праваслаўя і рускай народнасці ў Заходняй Расіі ў XVII—XVIII стст.» (т. 1, ч. 1—3, Кіеў, 1905), «Акты и документы, относящиеся к истории Киевской Академии» (т. 1—4. Кіеў, 1910—13), «Матеріяли для історії кніжної справи на Вкраїни в XVI—XVIII вв.: Всезбірка передмов до українських стародруків» (Кіеў, 1924).

Творы:

Русская православная церковь в польско-литовском государстве в XVII—XVIII вв.: Опыт церковно-ист. исслед. (1654—1795). Т. 1—3. Киев, 1905—07;

Благоверный князь Константин Константинович Острожский. Киев, 1908;

Императорская Киевская духовная академия в ее трехвековой жизни и деятельности (1615—1915): Ист. записка. Киев, 1915;

Заграничные монастыри Киевской епархии в XVII—XVIII вв. Ч. 1. Киев, 1916;

Типография Киево-Печерской Лавры: Ист. очерк (1606—1616—1916 гг.). Т. 1. Киев, 1918;

Стара вища освіта в київській Україні кінця XVI—поч. XІХ ст. Київ, 1924.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.