Артыкулы: Бадо (Baudeau) Нікаля

Бадо (Baudeau) Нікаля (25.4.1730, Францыя—1792), французскі эканаміст, фізіякрат. Прыняў духоўны сан і манаства. З 1765 рэдагаваў у Парыжы грамадска-эканамічны час. «Ephéméridesducitoyen» («Грамадзянскія эфемерыды», у 1774—76 «NouvellesEphémérides», «Новыя эфемерыды»), дзе змяшчаў артыкулы пра школьную справу ў Рэчы Паспалітай, станоўча ацэньваў рэформы караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Сакратар Эканамічнага т-ва. Па запрашэнні віленскага біскупа І.Я.Масальскага ў ліст. 1768 прыехаў у ВКЛ для азнаямлення з эканомікай і асветай краю. Атрымаў ад яго пасаду абата аўгусцінскага кляштара ў Відзінішках Віленскага ваяв. У лютым 1769 па даручэнні Масальскага выехаў у Пецярбург агітаваць за ўстанаўленне згоды паміж Францыяй і Расіяй, каб спрыяць заключэнню ўнутранага міру ў Рэчы Паспалітай (Францыя падтрымлівала Барскую канфедэрацыю, а Расія — яе праціўнікаў). Не дамогся поспеху і ў ліп. 1769 выехаў у ВКЛ, а восенню — у Францыю. У 1771 выдаў у Парыжу кнігі «Нарысы пра сучасны стан Польшчы і прычыны яе бедаў» («Lettressurl’etatactueldelaPologne, etsurl’originedesesmalheurs»), «Эканамічныя погляды грамадзян на Рэч Паспалітую» («Avis économiques aux citoyens éclairés de la République de Pologne»). Для Масальскага выпрацаваў праект устанаўлення міра ў Рэчы Паспалітай. У 1773 запрошаны ў Варшаву на пасаду сакратара Адукацыйнай камісіі і дырэктара запраектаванай акадэміі, аднак прапанаваў замест сябе інш. кандыдатуру. У 1774 прыняў абавязкі агента Адукацыйнай камісіі ў Францыі і заставаўся ім да 1779, быў пасрэднікам паміж Т-вам элементарных кніг і франц. вучонымі. У 1773 прапаноўваў Станіславу Аўгусту Панятоўскаму арганізаваць на Украіне эксперыментальную «дзяржаву» з сельскім ладам на падставе дактрын фізіякратаў.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.