Артыкулы: шпіталь

шпіталь (ад лац. hospitalis), у ВКЛ у 15—18 ст. установа для апекі над састарэлымі, бяздомнымі, беднымі і хворымі. Ш. засноўвалі правасл., уніяцкія і каталіцкія брацтвы, пратэстанцкія абшчыны, кагалы, цэрквы, манастыры, гар. магістраты, рамесныя цэхі, феадалы. З каталіцкіх манаскіх ордэнаў на ўтрыманні Ш. спецыялізаваліся баніфратры (браты міласэрнасці), рахіты,іааніты (гл. Мальтыйскі ордэн), шарыткі (сёстры міласэрнасці). У Ш. людзі атрымлівалі прытулак, харчаванне, лячэнне. Для забеспячэння дзейнасці Ш. ім перадаваліся землі, вёскі, пякарні; прыватнаўласніцкія сяляне павінны былі пастаўляць Ш. прадукты, вопратку, абутак, дровы, рамантаваць Ш., апрацоўваць іх агароды. Паводле закона 1655 шпітальныя пляцы вызваляліся ад падаткаў. У невял. Ш. жыло па 3—8 чал., у вялікіх — больш за 20. Першыя Ш. на Беларусі вядомы ў Берасці (1495, 1503), Зэльве (1508), Менску (1513), Мазыры (1516) і інш. У вял. гарадах іх было 3—8, у Магілёве ў 1702 было 13 Ш. Паводле няпоўных звестак за 1780-я г., на Беларусі было 370 Ш., у якіх месцілася 2918 чал. У 1768 устаноўлены нагляд над Ш. з боку камісій добрага парадку. У 1775—80 існавала Шпітальная камісія ВКЛ на чале з біскупам віленскім І.Я.Масальскім. У 1791—93 за Ш. наглядала Камісія паліцыі абодвух народаў, пасля — Камісія паліцыі Вялікага княства Літоўскага.

Літаратура:

Крючок Г.Р. Очерки истории медицины Белоруссии. Мн., 1976. С. 58—62;

Грицкевич В.П. С факелом Гиппократа: Из истории бел. медицины. Мн., 1987. С. 56—61.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.