Артыкулы: Шульц (Schulz) Фрыдрых

Шульц (Schulz) Фрыдрых (1762, г. Магдэбург—1798), нямецкі пісьменнік, падарожнік. Скончыў ун-т у Гале, дзе выкладаў мовы, пасля працаваў у Дрэздэне, Вене, Берліне, Веймары, Парыжы. З 1790 праф. акадэміі ў Мітаве (Курляндыя). У 1791 абраны паслом ад мяшчанскага саслоўя на Чатырохгадовы сойм 1788—92 Рэчы Паспалітай. Паездку на сойм апісаў у кнізе «Падарожжа ліфляндца з Рыгі да Варшавы» (1797), дзе даў звесткі пра тагачаснае паліт. жыццё, норавы Рэчы Паспалітай, апісаў жыллё і вопратку бел. сялян, забудову Гародні і інш. У 1793—94 падарожнічаў па Італіі. Аўтар раманаў, апавяданняў, дарожных нататак, гісторыі Французскай рэвалюцыі.

Літаратура:

Грыцкевіч В., Мальдзіс А. Шляхі вялі праз Беларусь. Мн., 1980.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.