Артыкулы: Эрдзівіл

Эрдзівіл, легендарны новагародскі князь, дзейнасць якога беларуска-літоўскія летапісы адносяць да сярэдзіны 13 ст. Паводле летапісных звестак, сын вял. князя жамойцкага Мантвіла. Даведаўшыся, што землі Русі спустошаны мангола-татарамі, Мантвіл адправіў туды свайго сына Э., які нібыта пабудаваў (або адбудаваў) гарады Новагародак, Гародня, Берасце, Дарагічын, Мельнік (паводле М.Стрыйкоўскага, таксама Мерач, Ваўкавыск і Мсцібогаў). Летапісы паведамляюць, што Э. зрабіў Новагародак сваёй сталіцай, прыняў тытул вял. князя новагародскага і што ад яго сына Мінгайлы, вял. князя новагародскага і полацкага, пайшлі дынастыі новагародскіх і полацкіх князёў. У летапісах Красінскага і Еўраінаўскім замест Э. пастаўлена імя Скірмант, а ў «Хроніцы літоўскай і жамойцкай» і ў гісторыка 16 ст. А.Ратундуса Э. названы Радзівілам (відаць, для ўзвышэння роду Радзівілаў). Рэальнасць існавання Э. не пацвярджаецца інш. тагачаснымі крыніцамі. Магчыма, імя Э. паходзіць ад імя сына вял. кн. Міндоўга Эдзівіда, які ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1252.

Лimаратура:

Улащик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М., 1985.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.