Артыкулы: Юргініс (Jurginis) Юозас

Юргініс (Jurginis) Юозас (5.2.1909, в. Віконіс Анікшчайскага р-на, Літва—5.7.1994), літоўскі гісторык. Акадэмік АН Літвы (1968), праф. (1968). Заслужаны дзеяч навукі Літвы (1965). Скончыў Вільнюскі ун-т (1946). За рэвалюцыйную дзейнасць у 1929—34 і ў 1937 зняволены. З 1937 у Стакгольме. У 1940 дырэктар Паліт. дэпартамента Міністэрства замежных спраў. У 1945—48 дырэктар б-кі АН Літвы. З 1948 працаваў у Ін-це гісторыі АН Літвы (у 1948—51, 1956—72 намеснік дырэктара). У 1950—72 выкладаў у Вільнюскім ун-це. Даследаваў культуру, сац.-эканам. адносіны ў ВКЛ, гісторыю Вільнюса, Вільнюскага ун-та. Аўтар кніг «Нарысы гісторыі літоўскага мастацтва» («Lietuvos meno istorijos bruožai», Вільнюс, 1960), «Запрыгоньванне сялян у Літве» («Baudžiavos įsigalėjimas Lietuvoje», Вільнюс, 1962), «Рэнесанс і гуманізм у Літве» («Renesansas ir humanizmas Lietuvoje», Вільнюс, 1965), «Гісторыя і паэзія: Эцюды па гісторыі культуры» («Istorija ir poezija: kultūros istorijos etiudai», Вільнюс, 1969), «Легенды пра паходжанне літоўцаў» («Legendos apie lietuvių kilmę», Вільнюс, 1971), «Адносіны язычніцтва і хрысціянства ў Літве» («Pagonybės ir krikščionybės santykiai Lietuvoje», Вільнюс, 1976), «Асуджэнне: апавяданне пра К.Лышчынскага» («Pasmerkimas: pasakojimas apie K. Liščinkskį», Вільнюс, 1976), «Гісторыя літоўскага сялянства» («Lietuvos valstiečių istorija», Вільнюс, 1978), «Нарысы гісторыі літоўскай культуры» («Lietuvos kultūros istorijos bruožai», Вільнюс, 1981, з І.Лукшайтэ), «Гісторыя і культура: нарысы прагрэсу культуры» («Istorija ir kultūra: kultūros pažangos apybraižos», Вільнюс, 1984), «Мучанікі і святыя: легенды і рэчаіснасць» («Kankiniai ir šventieji: legendos ir tikrovė», Вільнюс, 1984), «Медніцкі замак» («Medininkų pilis», Вільнюс, 1984), «Хрышчэнне Літвы: Даследаванні грамадскага і культурнага развіцця феадальнага грамадства» («Lietuvos krikštas: feodalinės visuomenės socialinės ir kultūrinės raidos studija», Вільнюс, 1987), «Пазнанне бацькаўшчыны: гістарычныя нарысы» («Tėvynės pažinimas: istorijos apybraižos», Каўнас, 1989), «Літоўскі эпас: героі, палкаводцы, князі» («Lietuvių epas: didvyriai, karvedžiai, kunigaikščiai», Каўнас, 1992). Адзін з аўтараў кніг «Гісторыя Літоўскай ССР» (т. 1—3, 1957—65; 1978; т. 1, 1985), «Гісторыя горада Вільнюса» («Vilniaus miesto istorija», т. 1, Вільнюс, 1968), «Гісторыя Вільнюскага універсітэта» (т. 1—2, 1976—77). Падрыхтаваў да выдання Судзебнік Казіміра 1468 [«Kazimiero teisynas (1468 m.)», Вільнюс, 1967]. Дзярж. прэміі Літвы 1958, 1969, 1981.

Творы:

Сельская община литовцев. М., 1964;

Причины позднего распространения христианства в Прибалтике. М., 1970;

Судьба магдебургского права в литовских городах // История СССР. 1975. № 4;

Изменения в аграрном строе Литвы в эпоху феодализма // Вопросы истории. 1976. № 9;

Литовские книги XVI в. и проявление в них идей гуманизма // Культурные связи народов Восточной Европы в XVI в. М., 1976;

Бояре и шляхта в Литовском государстве // Восточная Европа в древности и средневековье. М., 1978;

Бояре и дворяне и их землевладение в Великом княжестве Литовском // Ежегодник по аграрной истории Восточной Европы, 1969. Киев, 1979;

Посольство Михаила Литвина у крымского хана в 1538—1540 гг. // Россия, Польша и Причерноморье в XV—XVIII вв. М., 1979;

Литовский Статут — памятник истории права и культуры Великого княжества Литовского // Первый Литовский Статут 1529 года. Вильнюс, 1982.

Літаратура:

Kašauskienė B., Šiškienė A. Juozas Jurginis: Literatūros rodyklė. Vilnius, 1986.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.