Артыкулы: Шаблюк В.У.



Шаблюк Валерый Уладзіміравіч (3.8.1953, г.п. Узда Мінскай вобл.—2.5.1997), беларускі археолаг, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1991).

Скончыў БДУ (1975). З 1976 працаваў настаўнікам сярэдняй школы, з 1980 — у Інстытуце гісторыі АН БССР (у 1980—1992 малодшы навуковы супрацоўнік, у 1992—1995 навуковы супрацоўнік, з 1997 старшы навуковы супрацоўнік). Абараніў кандыдатскую дысертацыю «Сельские поселения Верхнего Понеманья XIV—XVIII вв. (По археологическим и письменным источникам)» (без навуковага кіраўніка). Даследаваў сельскія паселішчы, мястэчкі і замкі 14—18 ст. ў басейне Нёмана. Адзін з аўтараў кнігі «Гісторыя сялянства Беларусі» (т. 1, Мінск, 1997).

З 1994 быў генеральным сакратаром Беларускай Хрысціянска-Дэмакратычнай Партыі. У 1995 балатаваўся ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь.

Трагічна загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.

Жонка — Наталля Васілеўна Шаблюк, археолаг, настаўнік.

Працы:

Шаблюк В. Белорусское Понеманье на картах средневековья // За передовую науку. 1983. 13 мая. С. 7;

Шаблюк В.У. Феадальныя пасяленні XVI—XVIII стст. на р. Зэльвянцы // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1984. № 1. С. 76—80;

Шаблюк В. Раскопкі селішча // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1984. № 1. С. 39—40;

Шаблюк В. Раскопкі на Кальвінаўцы // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1986. № 4. С. 22—23;

Шаблюк В.В. К вопросу о хронологии феодальных сельских поселений Белорусского Понеманья (XIV—XVII вв.) // Актуальные проблемы историкко-археологических исследований. Киев, 1987. С. 175—176;

Шаблюк В.В. Хозяйственные инструкции XVII—XVIII вв. как исторический источник // Из истории науки и техники Белоруссии. Минск, 1988. С. 87—88;

Шаблюк В.В. Сельскохозяйственные орудия труда белорусской деревни 16—18 вв. // Сельское хозяйство: история, современный опыт и перестройка. Минск, 1988. С. 22—23;

Шаблюк В. Кафля з Ваўкавышчыны // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1989. № 2. С. 29—30;

Шаблюк В. Што ні знак, то гісторыя // Мастацтва Беларусі. 1990. № 7. С. 71;

Шаблюк В.У. Вёска на Гродзеншчыне ў XVI—XVIII ст. // Наш радавод. Кн. 3. Часть III. Гродно, 1991. С. 496—500;

Шаблюк В.В. Планировка местечек Верхнего Понеманья XVI—XVIII веков // Архитектура и строительство Беларуси. 1992. № 2. С. 28—29;

Шаблюк В.У. Сельскае разсяленне ў Верхнім Панямонні (Х—1-я пал. XVII стст.) // Гістарычна-археалагічны зборнік. Частка 2. Мінск, 1993. С. 162—169;

Шаблюк Валеры. У пошуках мінулага (гісторыка-археалагічны нарыс вёскі Навасёлкі на Зэльвеншчыне) // Гарадзенскія запісы. В. 1. Гародня, 1993. С. 38—40;

Шаблюк В. Тыпалагічныя асаблівасці селішчаў Заходняй Беларусі XVI—XVII стст. // Час, помнікі, людзі. Мінск, 1993. С. 132—134;

Шаблюк М.У. У пошуках зьніклых паселішчаў // Vieda. В. I. Менск, 1993. С. 3—7;

Шаблюк В. Гістарычная тапаграфія і планіроўка мястэчак верхняга Панямоння // Гістарычна-археалагічны зборнік. № 3. Мінск, 1994. С. 237—247;

Шаблюк Валеры. Няздзейснены зарок // Спадчына. 1994. № 4. С. 10—11;

Шаблюк В.Ул. Феадальныя сядзібы XVI—XVIII стст. Верхняга Панямоння // Помнікі мастацкай культуры Беларусі эпохі Адраджэння. Мінск: Навука і тэхніка, 1994. С. 240—244;

Шаблюк Валеры. З гісторыі маёнтка Рось (XVI—пач. ХІХ стст.) // Сьвіцязь. 1994. № 3. С. 108—114;

Шаблюк В. Койданава // Беларуская мінуўшчына. 1995. № 5. С. 38—41;

Шаблюк В. Забудова прынёманскіх мястэчак у 16—18 стст. // Гістарычна-археалагічны зборнік. № 6. Мінск, 1995. С. 242—256;

Шаблюк В.У. Мястэчка Грэск у 16—18 стст. (Гістарычны нарыс) // Случчына: мінулае і сучаснасць. Выпуск 1. Слуцк: Дзіва, 1995. С. 51—52;

Шаблюк В.У. Сялянскі двор Беларускага Панямоння ў XVI—XVIII стст. // Весці АН Беларусі. Серыя грамадскіх навук. 1995. № 1. С. 54—59;

Шаблюк Валерый. Двор у Туганавічах. Мінск: Полымя, 1995. 48 с.;

Шаблюк В.У. Сельскія паселішчы Верхняга Панямоння XIV—XVIII стст. Мінск: Беларуская навука, 1996. 119 с. (рэцэнзія: Ганецкая Ірэна // Беларускі гістарычны агляд. 1997. Сш. 1—2. С. 244—247);

Шаблюк Валеры. Паселішча XVI—XVIII стст. каля в. Сямёнавічы // З глыбі вякоў. Наш край. 1. Мінск: Навука і тэхніка, 1996. С. 250—258;

Шаблюк В. Да пытання фарміравання мястэчак Беларускага Панямоння // Гістарычна-археалагічны зборнік. № 10. Мінск, 1996. С. 157—163;

Шаблюк Валеры. Бераг майго роду // Спадчына. 1997. № 5. С. 150—166;

Шаблюк Валерый. Замак у Свержні // З глыбі вякоў: Наш край. 2. Мінск: Беларуская навука, 1997. С. 27—31;

Шаблюк Валерый. Урывак з інвентара маёнтка Скіпароўшчына // З глыбі вякоў: Наш край. 2. Мінск: Беларуская навука, 1997. С. 222—226;

Szabluk Walery. Ochrona przyrody w prawodawstwie Wielkiego Księstwa Litewskiego XV—XVI wieku // Flora i fauna w kulturze średniowiecza od XII do XV wieku. Materiały XVII Seminarium Mediewistycznego. Poznań, 1997. S. 41—44; 

Шаблюк В.В. Спасательные археологические раскопки на поселении 14—18 вв. около дер. Поречье (Слонимский р-н Гродненской обл.) в 1996 г. // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. № 3. Мінск: Інстытут гісторыі НАНБ, 2001. С. 224—241;

Шаблюк Валеры. Замак у Свержні // З глыбі вякоў: Наш край: Гістарычна-культуралагічны зборнік. Вып. 2. 2-е выданне. Мінск: Беларуская навука, 2002. С. 27—31;

Шаблюк Валерый. Урывак з інвентара маёнтка Скіпароўшчына // З глыбі вякоў: Наш край: Гістарычна-культуралагічны зборнік. Вып. 2. 2-е выданне. Мінск: Беларуская навука, 2002. С. 222—226.

Падрабязнасці:

Шаблюк Валерый Уладзіміравіч // Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: БелЭн, 1993. С. 649.

Арлоў Уладзімір. Слова пра сябра // Спадчына. 1997. № 5. С. 148—149.

Шаблюк Валерый Уладзіміравіч // Памяць. Дзяржынскі раён. Мінск: БЕЛТА, 2004. С. 43;

Шаблюк Валерый Уладзіміравіч // Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя. Т. 2. Мінск: БелЭн, 2006. С. 749;

Институт истории НАН Беларуси в лицах. 1929—2008 гг. Биобиблиографический справочник. Мн.: Беларуская навука, 2008. С. 345.

Шаблюк Валерый Уладзіміравіч // Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух тамах. Т. 2. Мінск: БелЭн, 2011. С. 412.

© Валерый Пазднякоў, 2006, 2014

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.