Артыкулы: Вайсковая камісія Вялікага княства Літоўскага

ВайсковаякамісіяВялікагакнястваЛітоўскага, цэнтральны калегіяльны орган улады ВКЛ па кіраванні вайсковымі справамі.

Створана на ўзор падобнай камісіі Кароны Польскай на каранацыйным сойме 1764 для абмежавання распарадчай улады ў войску вял. і польнага гетманаў (аднак яны захавалі права старшынства на пасяджэннях). Члены камісіі выбіраліся на 2 гады і былі падсправаздачныя сойму. Пачала дзейнасць у Гародні 10.3.1765 у складзе 2 сенатараў (віленскі ваявода М.К.Агінскі, берасцейскі кашталян Я.Гарайн) і 7 канцылярыстаў (саветнікаў) ад шляхты (Ю.Сасноўскі, А.Забела, С.Адахоўскі, Т.Нарбут, М.Пац, Ф.Бітаўт, М.Гарайн). Мела пісара, рэгента, адваката, 2 возных, невял. штаб. Функцыі камісіі выразна не акрэсліваліся. Забяспечвала фінансаванне арміі, сродкі на гэта браліся ў асн. з пагалоўнага абкладання яўрэяў і падаткаў на вінакурства. Камісія з невял. кадравымі зменамі праіснавала да 6.11.1776. Яе функцыі былі перададзены вайсковаму дэпартаменту Пастаяннай Рады. У 1788—92 ваен. справамі займалася Вайсковая камісія абодвух народаў. Гарадзенскі сойм 1793 стварыў камісію «рэвізіі і ліквідацыі літоўскага войска» з 12 чал. (старшыня — новагародскі ваявода Ю.Несялоўскі), а пастановай 23.11.1793 стварыў новую вайсковую камісію ВКЛ (С.Тышкевіч, Ф.Ельскі, Я.Гарайн, А.Храптовіч, Е.Белапятровіч, С.Мануцы). Практычна войскам распараджалася канцылярыя Таргавіцкай канфедэрацыі на чале з польным гетманам ВКЛ Ш.Касакоўскім. З пачаткам паўстання 1794 камісія самараспусцілася, а яе функцыі выконвалі камісіі парадкавыя цывільна-вайсковыя і спец. аддзелы паўстанцкіх органаў улады.

Літаратура:

Volumina Legum. T. 7—8. 2 wyd. Petersburg, 1860; T. 10. Poznań, 1952;

Гейсман П.А. Проект реорганизации польской армии 1789 г. СПб., 1894;

Żytkowicz L. Ze stosunków Jasińskiego z Konfederacją Targowicką // Ateneum Wileńskie. 1938. Z. 1.

Ratajczyk L. Wojsko i obronność Rzeczypospolitej 1788—1792. Warszawa, 1975.

© Яўген Анішчанка, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.