Артыкулы: ваколічная шляхта

ваколічная шляхта, адна з нiжэйшых груп дробнамаянтковай шляхты ў Лiтве i Беларусi ў 16—19 ст.

Называлася таксама шляхтай засцянковай, заградовай, загонавай, шарачковай i iнш. Юрыдычна адносiлася да пануючага саслоўя феадалаў, маёмасна наблiжалася да працоўнага сялянства. Паходзiла са свабодных людзей (баяр, зямян i iнш.), якiя маглi дакументальна пацвердзiць асабiстую вольнасць ад цяглава-чыншавых абавязкаў. Сялiлася ў адасобленых паселiшчах (аколiцы, засценкi, абрубы) на землях, не занятых гаспадарскiмi дварамi i надзеламi залежных сялян. Зямлёй валодала паводле родава-спадчыннага права, апрацоўвала яе самастойна, але ў дапамогу нярэдка наймала агароднiкаў, халупнiкаў i iнш. сялян. У канцы 18 ст. каля 5% В.ш. мелi прыгонных. Удзельнiчала ў соймiках, паспалiтым рушэннi, карысталася юрыд. недатыкальнасцю, прымала ўдзел у надзвычайных агульназемскiх ваен. i рамонтна-будаўнiчых мерапрыемствах. Вылучалася пачуццём уласнай годнасцi, незалежнасцi, саслоўна-карпаратыўнай выключнасцi i салiдарнасцi. У 1796 у 8 паветах былога ВКЛ складала 61% усёй шляхты, у 1839 у зах. губернях Рас. iмперыi — 56%. У 1810 сярэдняя гаспадарка ваколiчнага шляхцiца Магiлёўскай губ. складалася з 7 душ, мела 7,7 дзес. зямлi, 1,8 селянiна. Пасля ўключэння ВКЛ у склад Расiйскай iмперыi ў вынiку падзелаў Рэчы Паспалiтай пасля ўвядзення падушных рэвiзiй, рэкруцтва, маёмаснага цэнзу пры выбарах i iнш. ў канцы 18—пач. 19 ст. В.ш. страцiла свае саслоўна-палiт. правы.

Лiтаратура:

Malinowski M. O ziemianach podług dawnych praw litewskich // Teka Wileńska. 1857. № 1;

Gloger Z. Szlachta okoliczna na Zmujdzi // Biblioteka Warszawska. 1877. T. 4, z. 11;

Яго ж. Dawna ziemia bielska i jej szastkowa szlachta. Warszawa, 1873;

Леонтович Ф.И. Крестьянский двор в Литовско-Русском государстве. Вып. 1—3. СПб.; Варшава, 1897—98;

Грушевский А. Пинское Полесье XIV—XVI вв.: Ист. очерки. Киев, 1903;

Horoszkiewicz R. Szlachta zaściankowa na ziemiach wschodnich. 2 wyd. Pińsk, 1937;

Козловский П.Г. Землевладение и землепользование в Белоруссии в XVIII—первой половине XIX в. Мн., 1982;

Rychlikowa I. Ziemiaństwo polskie, 1789—1864. Warszawa, 1983.

© Яўген Анішчанка, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.