Артыкулы: другі падзел Рэчы Паспалітай

другі падзел Рэчы Паспалітай.

Ажыццёўлены Рас. iмперыяй i Прусiяй у змове з кансерватыўнай прадажнай арыстакратыяй Рэчы Паспалiтай паводле Пецярбургскай канвенцыi 12(23).1.1793.

Падрыхтоўка падзелу непасрэдна звязана са спробамi Чатырохгадовага сойма 1788—92 скасаваць прывiлеяванае становiшча шляхты i пашырыць яе вольнасцi на iнш. саслоўi, што было ўвасоблена ў Канстытуцыi 3 мая 1791. Канстытуцыя абяцала асабiстую свабоду кожнаму, «хто толькi адной нагой ступiць на польскую зямлю», што, як разлiчвалi рэфарматары ў сойме, прыцягне з Рас. iмперыi сялян у запланаванае 100-тысячнае войска. Гэта выклiкала вял. занепакоенасць Пецярбурга. Рэформы сустрэлi процiдзеянне прыхiльнiкаў нязменнасцi саслоўнага ладу Рэчы Паспалiтай. Частка кiруючых колаў разам з каралём СтанiславамАўгустамПанятоўскiм iмкнулася ажыццявiць рэформы пры апоры на Прусiю, скарыстаўшы занятасць Расii войнамi са Швецыяй (1788—90) i Турцыяй (1787—91). Кароль Прусii Фрыдрых Вiльгельм II, заняты барацьбой з рэвалюцыйнай Францыяй, узамен патрабаваў г. Гданьск, Торунь i iнш. землi. Акружэнне Станiслава Аўгуста Панятоўскага пераарыентавалася на заключэнне саюзу з рас. iмператрыцай Кацярынай II. Аднак Пецярбург i Берлiн павялi тайныя перагаворы аб расчляненнi Рэчы Паспалiтай для пакрыцця расходаў у войнах. Сойм Рэчы Паспалiтай у 1790 прыняў закон аб непадзельнасцi i неадчужальнасцi тэрыторыi дзяржавы i ўвёў пакаранне за хабар i дзеяннi на карысць замежных дзяржаў. Апазiцыя ў адказ стварыла Таргавiцкую канфедэрацыю (1792) i папрасiла Кацярыну II дапамагчы аднавiць перадсоймавую сiстэму кардынальных правоў, гарантам якiх царыца была паводле соймавых канстытуцый 1768 i 1775. 11.5.1792 Кацярына II увяла 64-тысячнае войска на чале з ген.-аншэфам М.М.Крачэтнiкавым, якому даручалася «заняць як мага хутчэй i больш княства Лiтоўскага», каб не дапусцiць у iмперыю абвешчаную соймам «вольнасць памiж сялянамi» (гл. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1792). Загадзя падрыхтаваныя ў ВКЛ канфедэрацыi шляхты iмкнулiся юрыдычна надаць захопнiцкаму паходу характар вызваленчай мiсii. Але яны аказалiся малалiкiя i не змаглi ўзаконiць палiт. гегемонiю царызму над усёй Рэччу Паспалiтай. Па гэтай прычыне Кацярына II адхiлiла планы адасаблення ВКЛ ад Польшчы (Кароны) шляхам дынастычнай унii княства з Рас. iмперыяй. Таргавiчане пабаялiся склiкаць сойм Рэчы Паспалiтай з-за пагрозы адказнасцi за расчляненне дзяржавы i 15.6.1792 утварылi Генеральную вольную канфедэрацыю ВКЛ на чале з канцлерам А.Сапегам (з 8.8.1792 — лоўчым ВКЛ Ю.Забелам), якая 8.9.1792 злучылася ў Берасці з Кароннай канфедэрацыяй (на чале з Шчэнсным Патоцкiм). 23.1.1793 Расiя i Прусiя заключылi тайную Пецярбургскую канвенцыю для скасавання Канстытуцыi 3 мая 1791 i аб супольных дзеяннях на выпадак узбр. супрацiўлення анексii тэр. Рэчы Паспалiтай. 27.3.1793 яны абвясцiлi акты аб акупацыi вызначаных доляў (разам 308 тыс. км2). Прусiя анексiравала частку Мазовii, Кракаўскага ваяв., амаль усю Вял. Польшчу, гарады Гданьск, Торунь. Расiя заняла Правабярэжную Украiну, а таксама часткi Полацкага, Вiцебскага, Менскага ваяв., якiя засталiся пасля першага падзелу Рэчы Паспалiтай, частку Новагародскага, Берасцейскага i Вiленскага ваяв. (да лiнii Друя—Пiнск з г. Барысаў, Менск, Слуцк, Нясвiж, Тураў, Пiнск; усяго 250 тыс. км2 з 13 млн. ж.). Станiслава Аўгуста Панятоўскага прымусiлi падтрымаць Генеральную канфедэрацыю i склiкаць Гарадзенскi сейм 1793, якi ратыфiкаваў падзельныя трактаты з Расiяй i Прусiяй i 25.9.1793 саступiў анексiраваную частку ВКЛ на вечныя часы Рас. iмперыi. На гэтых тэрыторыях былi ўтвораны Мiнская, Iзяслаўская i Брацлаўская губерні пад намеснiцтвам Крачэтнiкава.

Лiтаратура:

Szujski J. Dzieje Polski podług ostatnich badań. T. 4. Lwów, 1866;

Иловайский Д. Гродненский сейм 1793 года: Последний сейм Речи Посполитой. М., 1870;

Костомаров Н.И. Последние годы Речи Посполитой. Т. 1—2. 3 изд. СПб., 1886;

Тимощук В.В. Польская конституция 3-го мая 1791 г. и отношение к ней России // Русская старина. 1904. № 4;

Lord R.H. Drugi rozbiór Polski. Warszawa, 1984;

Zielińska Z. Ostatnie lata Pierwszej Rzeczypospolitej. Warszawa, 1986;

Cegielski T., Kądziela Z. Rozbióry polskie 1772—1793—1795 r. Warszawa, 1990.

© Яўген Анішчанка, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.