Артыкулы: Канстытуцыя 3 мая 1791

Канстытуцыя 3 мая 1791 (Ustawa rządowa), асноўны закон Рэчы Паспалiтай, прыняты Чатырохгадовым соймам 1788—91 у Варшаве.

Аўтары — Г.Калантай, С.Малахоўскі, кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, І.Патоцкі і інш.

Абвясцiла суверэннасць Рэчы Паспалiтай як унiтарнай дзяржавы, лiквiдавала падзел на Карону i ВКЛ. Адначасова кароль захаваў тытул вял. князя лiтоўскага. У ВКЛ засталося асобнае судаводства, свой скарб, прадугледжвалася роўнае прадстаўнiцтва ў сойме i яго камiсiях. Месцам правядзення соймаў вызначана Варшава, але яны маглi адбывацца раз у 3 гады ў Гародні. Абвясцiла нязменнасць кардынальных правоў, захавала карпаратыўнасць i адзiнаўладдзе за шляхецкiм саслоўем, шляхецкiя правы i прэрагатывы абвяшчала непарушнымi. Грамадзянскiя свабоды распаўсюджвалiся на прывiлеяваныя станы шляхты, духавенства, чыноўнiкаў. Адначасова рабiлiся ўступкi жыхарам гарадоў дзярж. юрысдыкцыi, у лiку якiх асабiстая недатыкальнасць, права набыцця зямлi, шляхецтва, заняцця нiжэйшых адм.-судовых i царк. пасад. Абвешчана свабода веравызнанняў з захаваннем дзярж. статуса каталiцтва. Епiскапы пераведзены на дзярж. ўтрыманне. Дэкларавалася апека права i ўрада над феад.-залежнымi сялянамi. Заканадаўчая ўлада аддадзена 2-палатнаму сойму (Пасольская Ізба i Сенат), выканаўчая — каралю i радзе з 6 мiнiстраў, падсправаздачных сойму. Мiнiстраў назначаў кароль. Пасольская Ізба (палата дэпутатаў) складалася з 204 паслоў (з iх 24 прадстаўлялi гарады з дарадчым голасам), выбраных на 2 гады на мясц. соймiках. Выбарчы голас атрымалi асобы шляхецкага стану з 19 гадоў, якiя мелi гадавы даход больш за 100 злотых i былi запiсаны ў земскiя кнiгi. Сенат складаўся з 132 саноўнiкаў, у т.л. караля, быў пазбаўлены права заканадаўчай iнiцыятывы, але меў права адкладальнага вета. Лiквiдавана права лiберум вета, усе пастановы сойма павiнны былi прымацца большасцю галасоў, уведзена спадчыннасць трона. Выканаўчай адмiнiстрацыяй на мясц. узроўнi былi парадкавыя камiсii, якiя выбiралiся мясц. соймiкамi. Земскiя i гродскiя суды аб’ядноўвалiся ў зямянскiя суды. Пажыццёвасць пасад скасоўвалася, змянялася iх выбарнасцю пры дзярж. утрыманнi. Канстытуцыя абвяшчалася нязменнай на 25 гадоў. Перагледзець яе мог толькi канстытуцыйны сойм. Скасавана ў 1793 у вынiку другога падзелу Рэчы Паспалiтай. Была першым у Еўропе i другiм у свеце (пасля Канстытуцыi ЗША) асн. законам, зафiксаваным пiсьмова. Іл. гл. таксама ў т. 1, с. 30, 31.

Лiтаратура:

Leśnodorski B. Dzieło Sejmu Czteroletniego (1788—1792). Wrocław, 1951;

Laszewski R. Sejm Polski w latach 1764—1793. Warszawa; Poznań, 1973;

Саркисян О.С. Польская конституция 3 мая 1791 г. // Вести Ереванского ун-та. Обществ. науки. Ереван, 1989. № 1;

Skowronek J. Wjelka chwila narodowych dziejów: Konstytucja 3 maja i reformu Sejmu Czteroletniego. Warszawa, 1991;

Czaja A. Lata wielkich nadziej. Warszawa, 1992;

Юхо Я.А. Кароткi нарыс гiсторыi дзяржавы i права Беларусi. Мн., 1992.

© Яўген Анішчанка, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

RadikSow 2018-11-12 05:06:33
Want poznakomitsa closer come to the site http://bestrealgirl.com/?u=6ex8kwf&o=uz5kxp7

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.