Артыкулы: Полацкая эканомія

Полацкая эканомія, дзяржаўнае ўладанне ў ВКЛ у 16—18 ст.

Вылучана ў 1589 у Полацкім ваяв. «на стол» караля. Перадавалася ў кіраванне полацкім ваяводам. У 18 ст. падзялялася на войтаўствы: Езярыцкае, Ісцецкае, Клясціцкае, Ліснянскае, Непаротаўскае, , Уклеінскае, Тарантоўскае, частка якіх падзялялася на службы, населеныя панцырнымі баярамі і зямянамі. Паводле рэвізіі 1782 П.э. займала плошчу 141 602 дзесяцін, тут былі 550 вёсак, 3445 двароў, 14 228 мужчынскіх і 13 705 жаночых душ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1772 Клясціцкае, Ліснянскае і Нішчанскае войтаўствы былі падараваны М.І.Паніну, астатнія землі эканоміі да канца 18 ст. раздадзены інш. прыватным асобам.

Літаратура:

Довнар-Запольский М. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах. Том 1. Киев, 1901.

© Яўген Анішчанка, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.