Артыкулы: пур

пур, адзінка масы.

Выкарыстоўваўся пераважна ў Інфлянтах для вымярэння збожжа, льнянога семя і інш. Устава ВКЛ 1765 замацавала П., роўны 24 гарцам (1/6 літ. бочкі), або 72 гарцам бялыніцкай меры (78,72 л). Існавалі П. ў 32—36 шынковых гарцаў (мяст. Соржыца каля Віцебска, 1767), 72 гарцы (1 рус. чвэрць=7,5 пудоў=209,9 л; в. Чурылава, 1782—86). Выкарыстоўваўся да канца 19 ст.

Літаратура:

Горбачевский Н. Словарь древнего актового языка Северо-Западного края и Царства Польского. Вильна, 1874;

Сементовский А.М. О мерах и весе, употребляемых в Витебской губернии. Витебск, 1874;

Тонби А. Лифляндское аграрное законодательство в XIX столетии. Рига, 1900;

Земзарис Я.К. Метрология Латвии в период феодальной раздробленности и развитого феодализма (XIII—XVI вв.) // Проблемы источниковедения. М., 1955. Т. 4.

© Яўген Анішчанка, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.