Артыкулы: пядзя

пядзя, адзiнка даўжынi, што выкарыстоўвалася ў гандлi i будаўніцтве.

Руская П. маскоўска-чарнiгаўскага паходжання (малая П.) вядома з 11 ст., вызначала адлегласць памiж растапыранымi вял. i ўказальным пальцамi (19 см), а наўгародска-пскоўская (вял. П.) — памiж вял. i сярэднiм пальцамi (22—23 см). У Рэчы Паспалiтай П. называлi далонь, прыроджаную (9 цалей = 3/8 локця) i геаметрычную (½ локця). У Беларусi пасля далучэння яе да Рас. iмперыi сталi больш пашыранымi рас. значэннi П.

Літаратура:

Stamm E. Miary powierzchni w dawnej Polsce. Kraków, 1936;

Каменцева Е.И., Устюгов Н.В. Русская метрология. 2 изд. М., 1975.

© Яўген Анішчанка, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.