Артыкулы: салянка

салянка, мера аб’ёму сыпкiх рэчываў (солi, збожжа, попелу) i вадкасцей у ВКЛ у 16—18 ст.

У iнвентарах феад. уладанняў С. мелi розныя мясц. значэннi, прыраўноўвалiся да 18, 36, 40 гарцаў, асьмiны, паловы вiленскай бочкi. Звычайна С. прыраўноўвалася да 1/6 вiленскай бочкi, якая змяшчала 144 малыя (шынковыя) гарцы па 2,823 л, адсюль С. адпавядае 67,75 л. Пры першапачатковым значэннi вiленскай бочкi, роўнай 4 кракаўскiм карцам (482,42 л), С. адпавядае 80,40 л.

Лiтаратура:

Горбачевский Н.И. Словарь древнего актового языка Северо-Западного края и Царства Польского. Вильна, 1874;

Baraniecki M.A. O miarach prawnych i zwyczajowych w Polsce // Wszechświat. 1883. T. 2. № 44, 45;

Falniowska-Gradowska A. Miary zbożowe w województwie krakowskim w XVIII w. // Kwartalnik historii kultury materialnej. 1965. № 4.

© Яўген Анішчанка, 2006 

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.