Артыкулы: саха

саха, зямельны надзел, адзiнка абкладання натуральным або грашовым падаткам у феадальнай Расii i ВКЛ.

У ВКЛ вядома з 15 ст. на паўн.-ўсх. землях. У пач. 16 ст. ў залежнасцi ад тыпу вупражы вылучалi конскую С. i валовую С., з якiх спаганялася сярэбшчына. З сярэдзiны 16 ст. С. захоўвалася на тэрыторыях, слаба ахопленых валочнай памерай, пераважна ў дзярж. уладаннях, побач са службай, валокай i дваром. У некаторых уладаннях С. называлi валоку (Браслаўскае стараства, 1562; Велiжскае стараства, 1772), службу або яе частку (Бабiнавiцкае стараства, 1739; Цяложскае стараства, 1769). У Вiцебскiм ваяв. ў 1529 служба прыраўноўвалася да 24 С. або дзён ворыва. У Велiжскiм старастве ў 1783—89 С. — 290 дзесяцiн прыдатных угоддзяў. У працэсе раздачы дзярж. уладанняў у прыватныя рукi на мяжы 18—19 ст. пасошнае абкладанне выцяснялася падворна-душавым i дзесяцiнным.

Лiтаратура:

Довнар-Запольский М. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах. Т. 1, Киев, 1901;

Stamm E. Miary powierzchni w dawniej Polsce. Kraków, 1936;

Черепнин Л.В. Русская метрология. М., 1944;

Tarvel E. Wspólne cechy najstarszych jednostek pomiaru ziemi w Europe Wschodniej // Zapiski Historyczne. 1971. T. 36. Z. 2.

© Яўген Анішчанка, 2006 

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.