Артыкулы: Таргавіцкая канфедэрацыя

Таргавіцкая канфедэрацыя, саюз магнатаў Рэчы Паспалітай супраць прагрэсіўных рэформ Чатырохгадовага сойма 1788—92, які выкарыстала Рас. імперыя з мэтай рэстаўрацыі там дзяржаўнага ладу, што існаваў да прыняцця Канстытуцыі 3 мая 1791.

Акт Т.к. падпісаны ў С.-Пецярбургу 27.4.1792, фіктыўна абвешчаны ў мяст. Таргавіца (Украіна) 14.5.1792, праз 3 дні пасля пачатку інтэрвенцыі Расіі ў Рэч Паспалітую (гл. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1792). Маршалак канфедэрацыі С.Ш.Патоцкі (гл. ў арт. Патоцкія). Акт Т.к. называў рас. войскі сяброўскімі, скасоўваў усе рашэнні Чатырохгадовага сойма, у т.л. Канстытуцыю 3 мая 1791, заклікаў шляхту злучыцца для «абароны рэспубліканскіх свабод» і тэр. цэласнасці дзяржавы. У ВКЛ адпаведныя канфедэрацыі ў ваяводствах і паветах ствараліся пры падтрымцы царскіх войск; у іх кіраўніцтва ўваходзілі маршалкі і па 6 канцылярыстаў, з якіх 2 дэлегаваліся ў Генеральную канфедэрацыю ВКЛ (Генеральнасць). Апошнімі былі створаны канфедэрацыі Віцебскага ваяв. (акт абвешчаны 16.10.1792 у мяст. Чарэя, маршалак В.Гласко) і Мазырскага пав. (27.10.1792, маршалак М.К.Аскерка). Удзельнікі канфедэрацый прысягалі змагацца супраць Канстытуцыі 3 мая 1791, прынцыпу спадчыннасці каралеўскага трона, абавязваліся ўмацоўваць панаванне каталіцтва, агульнашляхецкую роўнасць, непадзельнасць дзяржавы і захаванне уніі ВКЛ з Польшчай. Генеральная канфедэрацыя ВКЛ абвешчана ў Вільні 14(25).6.1792 у складзе 12 радцаў (Ю.Касакоўскі, П.Касакоўскі, С.Мануцы, А.Ромер, К.Рамановіч, Г.Швыкоўскі, М.Гедройц, Ю.Нарбут, М.Ю.Данкевіч, І.Штэйн, А.Снарскі, Ф.Контрым); маршалак — А.М.Сапега. Канфедэрацыю падтрымалі каля 40 тыс. шляхціцаў ВКЛ. Паводле ўказа Кацярыны ІІ ад 25.6(6.7).1792 у паветах ствараліся канфедэрацкія суды. Генеральнасць 1.6.1792 патрабавала, каб на працягу 2 тыдняў усе грамадзяне прысягнулі на вернасць ёй, 24.7.1792 забараніла секвестр і экзекуцыю шляхецкіх уладанняў, 7.8.1792 увяла цэнзуру і пашпартную сістэму рэгістрацыі пераходаў, 14.8.1792 пазбавіла пасад і права голасу шляхціцаў, якія запісаліся ў мяшчанства і «падазроныя клубы», 15.9.1792 вызваліла з-пад арышту епіскапа Віктара Садкоўскага. 13.8.1792 Генеральная канфедэрацыя ВКЛ пагадзілася злучыцца з Генеральнай кароннай канфедэрацыяй пры ўмове захавання ранейшай уніі ВКЛ з Польшчай, самастойнага судаводства і правядзення соймаў у Гародні, для чаго 14.8—22.9.1792 правяла новую прысягу мясц. ураднікаў і войска. Канфедэрацыі Кароны і ВКЛ злучыліся ў Генеральную канфедэрацыю абодвух народаў у Берасці 11.9.1792. 24.9.1792 Генеральнасць пераехала ў Гародню для падрыхтоўкі там вальнага сойма пад наглядам рас. пасла Я.Я.Сіверса. 30.8.1792 яна падпарадкавала сабе збор дзярж. падаткаў, аднак з-за скаргаў на ўціск паборцаў пры збіранні правіянту і фуражу для рас. войск 22.9.1792 перадала збор падаткаў мясц. канфедэрацыям і трымальнікам маёнткаў. Прусія ўвяла войскі на тэр. Рэчы Паспалітай, а Расія абвясціла ноту аб падрыхтоўцы другога падзелу Рэчы Паспалітай і не дазволіла шляхце сабрацца ў лют. 1793 на выбарчыя соймікі, Генеральнасць для абароны краіны 11.2.1793 загадала мясц. канфедэрацыям склікаць паспалітае рушэнне і абраць ротмістраў. У сувязі з гэтым 10.3.1793 Сіверс прадаставіў павятовым маршалкам ранг ваявод і 6.5.1793 дазволіў правесці шляхецкія выбары на Гарадзенскі сойм 1793. 27.5.1793 зачынены канфедэрацкія суды і адноўлены земскія. Ухваленнем на сойме 2-га падзелу Рэчы Паспалітай і дагавора з Расіяй Т.к. канчаткова скампраметавала сябе і 15.9.1793 распушчана.

Літаратура:

Костомаров Н.И. Последние годы Речи Посполитой. Т.1—2. 3 изд. СПб., 1886;

Korwin S. Trzeci maj i Targowica. Kraków, 1890; Smoleński W. Konfederacya Targowicka. Kraków, 1903;

Тимощук В.В. Тарговицкая конфедерация // Рус. старина. 1904. № 9—10; 1905 № 1—2;

Kicka N. Pamiętniki. Warszawa, 1972;

Kocój Н. Zaborcy wobec Konstytucji 3 maja. Katowice, 1991;

Kądziela Ł. Między zdradą a służbą Rzeczypospolitej. Warszawa, 1993;

Анішчанка Я. Просім, пан генэрал // Наша ніва. 1994. № 7;

Никитин М.Г. К вопросу о добровольности присоединения белорусской шляхты к Тарговицкой конфедерации // Весн. БДУ. Сер. 3. 1995. № 1;

Šmigelskytė-StukienėR. Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės konfederacijos susidarymas ir veikla 1792—1793 metais. Vilnius, 2003.

© Яўген Анішчанка, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

JustWassy 2017-11-14 22:48:46
Diovan Valsartan 40mg Misoprostol 20mg Uk [url=http://costofcial.com]cialis[/url] Zithromax Online Purchase

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.