Артыкулы: «Узаемнае заручэнне абодвух народаў»
«Узаемнае заручэнне абодвух народаў», канстытуцыйны акт Рэчы Паспалітай па зацвярджэнні федэратыўнага раўнапраўя ВКЛ і Кароны Польскай у рэчышчы уніфікацыі іх цэнтр. выканаўчых органаў улады на аснове Канстытуцыі 3 мая 1791.
Прыняты адзінагалосна на пленарнай сесіі Чатырохгадовага сойма 20.10.1791 у рэдакцыі прадстаўнікоў ВКЛ К.Хамінскага і Ю.Несялоўскага пад старшынствам маршалка К.Н.Сапегі. Уключае 5 прынцыпаў адм.-судовай самастойнасці ВКЛ у саюзе з Каронай Польскай: роўнае прадстаўніцтва ў Вайсковай камісіі абодвух народаў і Скарбовай камісіі абодвух народаў з пачарговым старшынствам у іх, роўная колькасць міністраў і дзярж. ураднікаў у інш. інстытутах улады, самастойны дзярж. скарб, існаванне скарбовага суда ў ВКЛ. «У.з.а.н.» абвешчана артыкулам (дапаўненнем) акта Люблінскай уніі 1569, Пакта канвента і часткай Канстытуцыі 3 мая 1791.
Літаратура:
Volumina Legum. T. 9. Kraków, 1889;
Бардах Ю. Канстытуцыя 3 мая і «Ўзаемныя Заручыны Абодвух Народаў» 1791 г. // Бардах Ю. Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Мн., 2002.
© Яўген Анішчанка, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне