Артыкулы: чыншавая шляхта

чыншавая шляхта,група дробнамаянтковай шляхтыБеларусі ў 16—19 ст.

Спадчыннай зямлі не мела, а арандавала яе за грашовы чынш у дзяржавы ці буйных землеўласнікаў (магнатаў). З уласнікам звычайна заключала вусную дамову аб арэндзе ад 1 да 15 гадоў. Фармальна належала да прывілеяванага саслоўя: мела асабістую недатыкальнасць, не падлягала ваенна-дарожным павіннасцям і інш. Соймавая канстытуцыя 1768 упершыню пацвердзіла права голасу Ч.ш. на сойміках, якога пазбаўлена Чатырохгадовым соймам 1.2.1791. Па стане на 1795—99 на ўсіх землях, далучаных да Рас. імперыі, складала 148 443 чал. мужчынскага полу з 218 025 чал. усёй шляхты, у т.л. у Мінскай губ. 14 296 чал., у Беларускай губ. 245 чал., у Літоўскай губ. 20 326 чал. У 1796 урад меркаваў перасяліць на Пд імперыі у якасці казацкага войска да 4 тыс. двароў Ч.ш. з прадастаўленнем ёй па 30 дзесяцін зямлі ў спадчыннае валоданне без выплаты падаткаў. Царскім указам ад 19.6(1.7).1802 дапушчана да дваранскіх выбараў, калі арандавала зямлю не менш за 10 гадоў. Аднак пазней яе правы на дваранства падвяргаліся разбору рэвізскікі камісіямі. Законам ад 1(13).8.1857 Ч.ш., якая пражывала на памешчыцкай зямлі, аднесена да разраду вольных людзей, пры скасаванні прыгоннага права падверглася абеззямельванню. 19.2(4.3).1868 канчаткова ўраўнавана ў грамадзянскіх правах з сялянамі і гараджанамі.

Літаратура:

Леонтович Ф.И. Очерки из истории литовско-русского гражданского права. Гражданская право- и дееспособность // Журн. Мин-ва юстиции. 1903. № 7—8; 1905. № 7—8;

Неупокоев В.И. Преобразование беспоместной шляхты в Литве в податное сословие однодворцев и граждан. (Вторая треть XIX в.) // Революционная ситуация в России в 1859—1861 гг. М., 1974. Т. 6;

Rychlikowa I. Carat wobec polskiej szlachty na ziemiach zabranych w latach 1772—1831 // Kwartalnik Historyczny. 1991. № 3.

© Яўген Анішчанка, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.