Артыкулы: шнур

шнур, землямерная прылада і адзінка даўжыні ў Рэчы Паспалітай.

У 16 ст. польскі (каронны) Ш. роўны 45 локцямабо 450 звычайным ступням (43,20 м). У залежнасці ад матэрыялу прылад вымярэння (жэрдка, вяроўка, лыка), велічыні ступні і локця меліся Ш. ў 16 сажняў(34,14 м), 25 сажняў (53,34 м), 30 сажняў (64 м). З часу правядзення валочнай памеры ў ВКЛ выкарыстоўвалі Ш. як мерніцкі ланцуг, роўны 7,5 купецкага локця або 187,5 цалі. Літоўскі Ш. як мера складаўся з 10 прутоўабо 75 локцяў ці 20 рыжскіх ступняў і адпавядаў 22,84 рускім сажням (48,73 м). З землямернай практыкі Ш. з канца 18 ст. выцясняўся рус. 10-сажневым жалезным ланцугом (21,33 м).

Літаратура:

Петрушевский Ф.З. Польская метрология, или Описанне польских мер, весов и монет. 2 изд. СПб., 1834;

Горбачевский Н.И. Словарь древнего актового языка Северо-Западного края и Царства Польского. Вильна, 1874;

Похилевич Д.Л. Землеустройство и поземельный кадастр в Белоруссии, Литве и Украине в XVI—XVII вв. // Материалы по истории земледелия СССР. М., 1952. Сб. 1;

Pawlikowska Z. Z historii polskiej terminologii geodezyjnej // Przegląd Geodezyjny. 1967. Z. 5.

© Яўген Анішчанка, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.